Беларуска-ўзбекістанскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 годаАляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Іслама Карымава// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 21 студзеня 2008. У лютым 1994 г. было адкрыта пасольства Беларусі ў Ташкенце.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў афіцыйныя візіты ва Узбекістан двойчы: у снежні 1994 г. і верасні 2018 г.; Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў наведаў Мінск у кастрычніку 2014 г., а ягоны наступнік — Шаўкат Мірзіяеў — 31 ліпеня — 1 жніўня 2019 годаhttp://zviazda.by/be/news/20190731/1564588443-shaukat-mirziyoeu-prylyaceu-z-aficyynym-vizitam-u-minsk.

Гісторыя Узаемаадносіны прэзідэнтаў Карымава і Лукашэнкі былі няпростымі, што пасля смерці першага і адзначыў прэзідэнт Беларусі: «як я часта кажу свайму сябру Шаўкату, мы ў беларуска-узбекскіх адносінах зрабілі значна больш, чым за 20 папярэдніх гадоў. Маёй заслугі тут мінімум. Заслуга вашага прэзідэнта.». Толькі ў красавіку 2018 г., пры новым прэзідэнце Узбекістана Ш. Мірзіяеве, было адчынена Пасольства Узбекістана ў Мінску.

У сакавіку 2018 г. Узбекістан наведаў міністр абароны Беларусі А. Раўкоў. Беларускі бок выказаў гатоўнасць адрамантаваць і мадэрнізаваць узбекскую бронетэхніку і лятальныя апараты.

Эканамічнае супрацоўніцтва У ходзе вераснёўскага візіту А. Лукашэнкі ў Ташкенце адбыўся бізнес-форум, падчас якога бакі падпісалі 82 экспартна-імпартных пагадненняў.

Беларусь Узбекістан