Максі́м Ганало́н (; нар. , Венісьё, Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца клуба «Клермон» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі.

Клубная кар’ера Ганалон з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы ліёнскага клуба «Алімпік», да якога далучыўся ва ўзросце 10 гадоў. Дарослую кар’еру распачаў у 2009 годзе ў камандзе таго ж клуба, калі 25 жніўня з’явіўся на полі ў гульні супраць бельгійскага «Андэрлехта», замяніўшы на 73 хвіліне Жэрэмі Тулалана. Праз некаторы час стаў асноўным футбалістам клуба, а ў студзені 2013 года быў абраны капітанам каманды.

У ліпені 2017 года перайшоў у «Рому» за 5 млн еўра«Рома» за 5 млн евро приобрела Гоналона у «Лиона». by.tribuna.com, аднак не меў трывалага месца ў складзе. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Севільі»«Рома» отдала Гоналона в аренду «Севилье». by.tribuna.com. Па заканчэнні сезона 2018/19 вярнуўся ў «Рому».

У верасні 2019 года быў арандаваны «Гранадай»Гоналон перешел из «Ромы» в «Гранаду». by.tribuna.com, а ў жніўні 2020 года перайшоў у клуб на трывалай аснове. У ліпені 2022 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Клермона».

Міжнародная кар’ера 11 лістапада 2011 года Максім дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць зборнай ЗШАCup winners at a glance. Ligue1.com.

Дасягненні «Алімпік» Ліён: Уладальнік Кубка Францыі: 2012 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на афіцыйным сайце «Ліёна»

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Клермон Катэгорыя:Ігракі ФК Гранада Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён