Хо́нка — рака ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Нішча (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца ў балоце Вялікі Мох, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Юхавічы, вусце за 4 км на паўночны захад ад вёскі Вялікае Балота. Рэчышча ад вытоку на працягу 6,2 км каналізаванае. Цячэ па лясістай мясцовасці.

Літаратура

— С. 258. Літ карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Катэгорыя:Рэкі Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы