Вільгельм Аўгуставіч Срока ( — не раней за 1909) — грамадзянскі інжынер і архітэктар Расійскай імперыіБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 323 . Ковенскі губернскі архітэктар, гродзенскі епархіяльны архітэктар. Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1866 годзе. Лютэранін. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскім рэальным вучылішчы. Паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1884 годзе і скончыў курс у 1889 годзе па першым разрадзе.

Прафесійная дзейнасць

Вільгельм Срока ўдзельнічаў пры ўладкаванні Санкт-Пецярбургскага гарадскога цэнтральнага фільтра, потым прыкамандзіраваўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе паступіў на службу ў якасці гарадскога архітэктара горада Феадосіі Таўрычаскай губерні, дзе працаваў прынамсі да 1892 года.

З 1903 года працаваў малодшым архітэктарам пры будаўнічым аддзяленні гродзенскага губернскага праўленняПамятная книжка по Гродненской губернии на 1903 год. // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1903. — С. 29.

У 1906 годзе заняў пасаду ковенскага губернскага архітэктараПамятная книжка Ковенской губернии на 1907 год. // Ковно: Ковенский губернский статистический комитет, 1907. — С. 47 . Потым працаваў гродзенскім епархіяльным архітэктарамКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76—77.

Творчасць Беларусь Праект драўлянай цаквы ў вёсцы Нясілавічах Ваўкавыскага павета (24 красавіка 1909) — не захавалася. Праект званіцы і прытвора Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў мястэчку Гудзевічах Гродзенскага павета (1909). Праект званіцы Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Такары Брэсцкага павета (чэрвень 1909). Праект касцёла Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Міжэрычах Ваўкавыскага павета (16 снежня 1905). Праект касцёла Святога Аляксея ў мястэчку Сяльцы Пружанскага павета (да 1906). Праект касцёла Святога Роха ў вёсцы Грандзічах Гродзенскага павета (да 1906). Праект мужчынскай гімназіі ў горадзе Брэсце (1903)Па іншых крыніцах ( — С. 87) аўтарам з’яўляецца ваенны інжынер А. А. Траццякоў. Праект перабудовы езуіцкай аптэкі ў ГроднеТрусов Игорь. Архитекторы и строители Гродно: XII—XVIII вв. // Гродна: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, 2010. — С. 232Літоўскі гістарычны архіў у г. Вільнюсе, фонд 604, вопіс 1, справа 7482.. Праект рэканструкцыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Індуры Гродзенскага павета (22 мая 1904). Праект часовай каталіцкай капліцы ў мястэчку Лыскаве Ваўкавыскага павета (1907). Праект цырка на тэатральнай плошчы ў Гродне (29 верасня 1903) — не захаваўся.

Польшча Праект званіцы ў вёсцы Брэсцкага павета (1909).

Расія У 1889—92 гадах у Санкт-Пецярбургу займаўся брукаваннем вуліц і ўладкаваннем гарадскіх шасэ. Таксама займаўся ўладкаваннем санітарных гарадскіх пабудоў і пашырэннем сеткі гарадскога вадаправоду.

Украіна У Феадосіі загадваў і гарадскімі грамадскімі работамі. Спраектаваў , 2 невялікія вадаправоды ў эканоміях павета.

З самага пачатку пабудовы Джанкой-Феадасійскай чыгункі В. Срока выконваў, акрамя гэтага, працы па ўсіх грамадзянскіх збудаваннях станцыі .

Спраектаваў некалькі жылых прыватных дамоў, два мураваных будынка лецішчаў і гарадскі летні тэатр.

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Ковенскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Гродзенскія епархіяльныя архітэктары