Ігар Анатольевіч Камароў (нар. , Энгельс, Саратаўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, прамысловец, фінансіст і кіраванец. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральным акрузе з 7 верасня 2018 года.

Прэзідэнт «АВТОВАЗ» (2009—2013). Кіраўнік аб’яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі (ОРКК) (14 сакавіка 2014 — 21 студзеня 2015). Генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці «Раскосмас» (21 студзеня 2015 — 24 мая 2018).

Біяграфія У 1986 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «Эканаміст»Президентом АВТОВАЗа назначен Игорь Комаров Інфармацыйнае агенцтва amik.ru.

З 1992 года па 2002 год працаваў у крэдытна-фінансавых установах на кіруючых пасадах («Інкомбанк», «Нацыянальны рэзервовы банк», «Ашчадбанк»).

С 2002 года па 2008 год з’яўляўся намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Горна-металургічная кампанія „Нарыльскі нікель“» па эканоміцы і фінансах.

З кастрычніка 2008 года займаў пасаду саветніка генеральнага дырэктара Дзяржаўнай карпарацыі «Растэхналогіі», ў маі 2009 года быў прызначаны выканаўчым віцэ-прэзідэнтам ААТ «АЎТАВАЗ», а 28 жніўня 2009 года — прызначаны прэзідэнтам гэтай кампаніі.

1 кастрычніка 2009 года абраны старшынёй савета дырэктараў ЗАТ «Джы Эм-АЎТАВАЗ»Президент АВТОВАЗ избран председателем совета директоров «Джи Эм-АВТОВАЗ» .. 16 кастрычніка 2013 года абвасціў аб сваім сыходзе з пасады прэзідэнта ААТ «АЎТАВАЗ». Фармальна свой сыход з пасады прэзідэнта аўтамабільнага канцэрна ён абгрунтаваў пераходам на новую працу, на пасаду прэзідэнта Аб’яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі.

За час працы прэзідэнтам АўтаВАЗа — з 2009 па 2013 гады, Ігар Камароў і яго каманда правялі рэформы па кардынальнай перабудове аўтамабільнага заводаИгорь Комаров: три года у руля АВТОВАЗа. // Часопіс «За рулём».

23 кастрычніка 2013 года распараджэннем Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Д. А. Мядзведзева прызначаны намеснікам кіраўніка Федэральнага касмічнага агенцтва (Раскосмас)Бывший президент «АвтоВАЗа» назначен заместителем главы Роскосмоса..

У сакавіку 2014 года прызначаны ўрадам кіраўніком аб’яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі.

21 студзеня 2015 года ўзначаліў Дзяржкарпарацыю «Раскосмас»Попытка № 5 Из Роскосмоса и ОРКК создадут восьмую по счету госкорпорацию в стране.

24 мая 2018 года Указам Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі звольнены з пасады генеральнага дырэктара Дзяржкарпарацыі «Раскосмас».

З 11 ліпеня па 7 верасня 2018 года — намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі РФhttps://ria.ru/politics/20180711/1524392267.html.

7 верасня 2018 года прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузеИгорь Комаров назначен полпредом Президента в Приволжском федеральном округе / kremlin.ru.

Узнагароды Ордэн Гонару (27 кастрычніка 2012 года) — за дасягненыя працоўныя поспехі і шматгадовую добрасумленную працу.Указ Президента Российской Федерации от 27 октября 2012 года № 1449 «О награждении государственными наградами Российской Федерации» Кавалер Ордэна Ганаровага Легіёна (Францыя), 2011. Ордэн Достык I ступені (2015, Казахстан).Указ Президента Республики Казахстан от 3 декабря 2015 года

Катэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа Катэгорыя:Прадстаўнікі прэзідэнта Расіі ў федэральных акругах