ААТ «Радыёхваля» — беларуская кампанія па вытворчасці электрычных прылад, якая размешчана ў Гродна.

Апісанне Рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест», шматпрофільнае прамысловае прадпрыемства, больш за 40 гадоў працуе ў галіне машынабудавання. Спецыялізуецца на вытворчасці трактарных і аўтамабільных генератараў, кампакт-генератараў і запчастак для аўтатрактарнай тэхнікі. На прадпрыемстве вырабляюцца секцыйна-пласціністыя і кожухатрубныя цеплаабменнікі з выкарыстаннем тэхналогіі паяння ў вакуумнай печы. Для аснашчэння кабін аўтамабіляў розных мадэляў выпускаюцца наборы запорных прылад рознай камплектацыі, якая ўключае ў сябе замок дзвярэй кабіны, унутраныя і вонкавыя ручкі дзвярэй кабіны, замок запальвання. Спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабільных электражгутоў для канцэрна «Volkswagen AG». Супрацоўнічае з прадпрыемствамі Украіны, Эстоніі, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Венгрыі, Малдовы, В’етнама, Казахстана, Егіпта, Азербайджана і Афганістана.

Гісторыя Ліпень 1975 — Саветам Міністраў СССР прынята рашэнне аб будаўніцтве ў горадзе Гродна завода па выпуску аўтамагнітол. Студзень 1976 — у горадзе Гродна арганізаваны Гродзенскі філіял Брэсцкага электрамеханічнага завода, які выпускаў драты сілкавання і гучнагаварыцелі да магнітолы. Травень 1977 — выпушчана першая прадукцыя: драты сілкавання і гучнагаварыцелі. 1978 год — выпушчана першая магнітола «Гродна-301». 1980 год — Гродзенскі завод «Аўтамагнітол» атрымаў статус самастойнага прадпрыемства. 1981—1982 гады — гады асваення і выпуску складаных радыётэхнічных комплексаў спецыяльнага прызначэння для авіяцыйнай прамысловасці і стэрэамагнітол «Гродна-302». 1990 год — завод перайменаваны ў вытворчае аб’яднанне «Хваля» і засвоены выпуск магнітол «Гродна РМ-310СА», «312СА». 1993—1994 гады — закрыта вытворчасць спецтэхнікі. Па рашэнні Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь прадпрыемства распрацавала канструкцыю і асвоіла выпуск трактарных генератараў для ААТ «УКХ „Мінскага маторнага завода“». Красавік 1995 — у склад аб’яднання «Хваля» увайшоў Гродзенскі завод «Радыёпрыбор», які выпускаў чорна-белыя тэлевізары, усехвалёвыя радыёпрыёмнікі і абсталяванне сістэм кабельнага тэлебачання. 2000 год — аб’яднанне ВА «Хваля» перайменавана ў Гродзенскае рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Радыёхваля». 2003 год — на тэрыторыі прадпрыемства «Радыёхваля» арганізавана вытворчасць жгутоў электраправодных для аўтамабіляў канцэрна «Volkswagen» у адрас Sumitomo Electric Bordnetze — «SEBN PL» (Польшча). 2004 год — прадпрыемства закрыла вытворчасць радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў і пераарыентавалася на выпуск дэталяў і камплектуючых да аўтатрактарнай тэхнікі. Люты 2004 — дзяржаўнае прадпрыемства «Радыёхваля» увайшло ў склад вытворчага аб’яднання «Мінскі маторны завод». 2004—2006 гады — асвоены дэталі і вузлы да рухавікоў: цеплаабменнікі, дэмпферы сіліконавыя, нацягвальнікі, кранштэйны, шківы, штуцеры, кутнікі, монацыклоны, вентылятары, ванны алейныя. Снежань 2006 — сістэма мэнэджменту якасці вытворчасці камплектуючых вырабаў і запасных частак да аўтатрактарнай тэхнікі прайшла сертыфікацыю на адпаведнасць СТБ ISO 9001. 2006—2008 гады — пашырэнне наменклатуры выпускаемых вырабаў за кошт асваення новых мадэляў вадкасна-алейных цеплаабменнікаў, дэмпфераў, муфт электрамагнітных і іншых дэталяў да рухавікоў. Снежань 2008 — дзяржаўнае прадпрыемства «Радыёхваля» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Радыёхваля». Жнівень 2009 — сістэма мэнэджменту якасці вытворчасці электраправодных джгутоў для аўтамабільнай тэхнікі прайшла сертыфікацыю на адпаведнасць СТБ ISO 9001. Кастрычнік 2013 — ААТ «Радыёхваля» пачынае ажыццяўляць пастаўкі новых відаў джгутоў электропроводных ў адрас Sumitomo Electric Bordnetze — «SEBN RU» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія). Люты 2014 — сістэма мэнэджменту якасці вытворчасці электраправодных джгутоў для аўтамабільнай тэхнікі прайшла сертыфікацыю на адпаведнасць ISO/TS 16949. 2014—2015 гады — вытворчасць жгутоў для аўтамабіляў маркі Porsche, Audi TT, Volkswagen Transporter, Skoda Yeti, Skoda Octavia, Volkswagen Jetta. Снежань 2015 — сістэма мэнэджменту якасці вытворчасці камплектуючых вырабаў і запасных частак для аўтатрактарнай тэхнікі прайшла пацверджанне на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001—2009.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Прадпрыемствы Гродна Катэгорыя:Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі