Бангладэш займае ўсходнюю ўскраіну Інда-Ганскай нізіны, нізоўі і дэльту рэк Ганг і Брахмапутра — найвялікшую дэльту ў свеце. Тэрыторыя ўяўляе сабой плоскую алювіяльную раўніну, рассечаную густой сеткай рэк. На паўднёва-ўсходнім узбярэжжы знаходзіцца найвялікшы ў свеце мангравы лес Сундарбан. Нягледзячы на татальнае ператварэнне прыродных ландшафтаў, Бангладэш здолеў захаваць відавае багацце жывёл. Нацыянальны сімвал краіны — бенгальскі тыгр.
Геаграфічнае становішча
Бангладэш знаходзіцца на поўначы ад Бенгальскага заліву ва ўсходняй частцы старажытнай Бенгаліі. Цераз краіну праходзіць Паўночны тропік. Практычна па ўсім сваім перыметры ў 4000 км Бангладэш абкружаны Індыяй, на паўднёвым усходзе праходзіць невялічкая мяжа з М’янмай (193 км). Бенгальскае ўзбярэжа цягнецца на 580 км. Да поўдня ад Чытагонга раскінуўся самы доўгі пляж у свеце — Кокс-Базар, які распасціраецца на сто дваццаць кіламетраў. Густа засеяная астраўкамі і каралавымі рыфамі акваторыя Бенгальскага заліва, што належыць Бангладэш, прыблізна роўная яго сухапутнай тэрыторыі.https://thediplomat.com/2016/12/the-bay-of-bengal-naval-arms-race/
Бангладэш размешчаны ў дэльце рэк Брахмапутра і Ганг (мясцовыя назвы — Джамуна і Падма адпаведна), Мегхна і іх прытокаў. Падма зліваецца з Джамунай і затым, зліўшыся з Мегхнай, упадае ў Бенгальскі заліў. Бангладэш мае 58 трансгранічных рэк, і таму пытанні, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні водных рэсурсаў, з’яўляюцца вельмі вострымі пры абмеркаванні з Індыяй.
На паўднёвым усходзе краіны, пачынаючы з 1960-х гадоў, праводзяцца работы па ўзвядзенні дамбаў, што разам з наносамі прыводзіць да з’яўлення новых участкаў сушы. У канцы 1970-х гадоў пры садзейнічанні інвестыцыйных фондаў Нідэрландаў урад Бангладэш пачаў распрацоўваць гэтыя атрыманыя ўчасткі. Гэтыя намаганні прывялі да бурнага росту будаўнічай галіны на гэтым напрамку, уключаючы будаўніцтва дарог, вадаправодаў, набярэжных, загараджальных насаджэнняў, вадасховішчаў, туалетаў і перадачу земляў жыхарам. Да восені 2010 года па праграме асваення тэрыторый выдзелена 27 000 акраў (10927 гектараў) для 21 000 сем’яў.
Рэльеф і карысныя выкапні Большая частка краіны ўяўляе сабой алювіяльную нізіну, створаную адкладамі рэк (іх каля 700). Дэльта Ганга — шырокая паласа алювію ўздоўж берага Бенгальскага заліва. Алювіяльныя адклады ствараюць у дэльце найбольш угноеныя плантацыі ў свеце. Большая частка краіны размешчана ніжэй за дванаццаць метраў над узроўнем мора, і, паводле разлікаў, 10 % краіны будзе затоплена пры павышэнні ўзроўню мора на адзін метр. Паўночны захад і цэнтр краіны занятыя плато Мадхупар і Барынд. Найвышэйшым пунктам Бангладэш з’яўляецца гара Маўдок вышынёй 1052 метры над узроўнем мора на паўднёвым усходзе краіны ў горным ланцугу на мяжы з М’янмай.# keok Summit Elevations : Frequent Internet Errors . Бангладэш знаходзіцца ў сейсманебяспечнай зоне. У нетрах Бенгаліі выяўленыя даволі вялікія запасы прыроднага газу (385 млрд м³, 37-е месца ў свеце ў 2016).https://bdnews24.com/economy/2018/01/15/bapex-pins-hopes-on-new-gas-field-in-bhola. Маюцца радовішчы нафты, каменнага вугалю, вапняку.
Клімат У Бангладэш пануе субэкватарыяльны мусонны клімат з мяккаю зімою з кастрычніка па сакавік і гарачым, вільготным летам з сакавіка па чэрвень. Гарачы і вільготны сезон мусонаў, у ходзе якога выпадае вялікая колькасць ападкаў, працягваецца з чэрвеня па кастрычнік. Самы халодны месяц — студзень, самы гарачы — красавік. Сярэднегадавыя тэмпературы павышаюцца ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Па колькасці ападкаў краіна займае адно з першых месцаў у свеце. У сярэднім за год выпадае звыш 1900 мм ападкаў, асабліва вялікая іх колькасць на паўночным усходзе (больш за 3000 мм).
Раслінны і жывёльны свет
У краіне растуць вільготныя трапічныя і мангравыя лясы; цік, сал, бамбук, баньянавае дрэва, архідэі. Жывёльны свет багаты: бенгальскія тыгры, леапарды, азіяцкія сланы, мангусты, кракадзілы, пітоны і інш. У 1997 годзе была зроблена заява, згодна з якой рэгіён мангравых зараснікаў Сундарбан знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Шырока ўжываным «птушыным» нацыянальным сімвалам краіны з’яўляецца дрозд, які выкарыстоўваецца на банкнотах і ў гонар якога названая адна са славутасцяў у Дацы — Doyel Chatwar. Нацыянальным «кветкавым» сімвалам краіны з’яўляецца водная лілея, вядомая як Шапла (Shapla), а «пладовым» сімвалам з’яўляецца джэкфрут — усходнеіндыйскае хлебнае дрэва, вядомае як Катхал (Kathal) у бенгальскай мове. У 2010 ўрад краіны выбраў мангавыя дрэвы ў якасці драўнянага сімвала.
Экалагічныя праблемы Краіна пастаянна падвяргаецца ўздзеянню стыхійных бедстваў, такіх як паводкі, трапічныя цыклоны, тарнада і бары, якія ўзмацняюцца эфектам абязлесення (высечка лясоў), размывам глебаў і эрозіяй. У 1991 годзе ад наступстваў цыклона загінула каля 140 000 чалавек«Beset by Bay’s Killer Storms, Bangladesh Prepares and Hopes». Los Angeles Times. February 27, 2005. У верасні 1998 года Бангладэш падвергнуўся самай разбуральнай паводцы ў найноўшай гісторыі. Падчас разліву рэк Ганга, Брахмапутры і Мегхны было затоплена 300 000 дамоў, 9700 кіламетраў дарог і 2700 кіламетраў набярэжных, 50 км² было цалкам разбурана, а 11 000 кіламетраў дарог часткова пашкоджана або разбурана. У выніку паводкі загінула каля 1000 чалавек, каля 30 мільёнаў засталіся без жылля. Загінула каля 137000 галоў буйной рагатай жывёлы. Дзве траціны краіны апынуліся пад вадой. Да такіх разбуральных наступстваў прывяло некалькі прычын: незвычайна моцныя мусонныя дажджы, раставанне ледавікоў у Гімалаях і высечка ахоўных насаджэнняў і дрэў для ацяплення, падрыхтоўкі ежы і вызвалення тэрыторый для жывёл.
У цяперашні час Бангладэш лічыцца найбольш уразлівай да змены клімату краінай у свеце.Bangladesh Climate Change Strategy and Action Plan 2008 Ministry of Environment and Forests Government of the People’s Republic of Bangladesh, September, 2008.cyclone relief effort hampered updated 11/17/2007 associated pressCountry Emergency Situation Profile : Bangladesh prone areas. Ёсць меркаванне, што ў будучым дзесяцігоддзі павышэнне ўзроўню мора прывядзе да з’яўлення 20 млнThe Climate refugee Challenge , ReliefWeb, 2009-04-14 «» bangladesh_03-28.html «Another Major Cyclone, Bangladesh Worries About Climate Change» , PBS News Hour, 2008
Водныя рэсурсы Бангладэш часта падвяргаюцца атручванню мыш’яком з-за яго высокага ўтрымання ў глебе. Да 77 млн чалавек падвяргаюцца атручванню мыш’яком праз ужыванне забруджанай вады.
Літаратура