Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага — парк у г. Магілёў Магілёўскай вобласці Беларусі.
Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на правым беразе Дняпра, каля ўпадзення ў яго ракі Дубравенкі, на месцы былога гарадзішча на Вале. Закладзены да 1917 года як Мікалаеўскі сад.
У 1950 годзе прысвоена імя Максіма Горкага. У 1962 годзе пастаўлены бюст М. Горкага (не захаваўся).
Плошча парку складае 2,1 га (1987). Высаджана больш за 500 тыс. дрэваў і кустоў. Растуць ліпа дробналістая, клён ясенялісты, клён вастралісты, ясень, каштан конскі, таполя канадская. Пераважае рэгулярная планіроўка. У парку абсталявана «сцежка здароўя».
У цэнтры парку размешчана царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя, завершаная ў 2013 годзе. Ідэя будаўніцтва храма ў 2002—2005 гадах выклікала абурэнне ў гараджан.
У красавіку 2018 года была высунута прапанова аб размяшчэнні ў парку кола агляду. Аднак праз газету «Вячэрні Магілёў» стала прасоўвацца меркаванне, што размяшчэнне «чортава кола» і іншых забаўляльных атракцыёнаў побач з храмам у гонар святых царственных пакутнікаў з’яўляецца блюзнерствамНичего нового #9 — деревья, арка, крест и колесо.
У парку ўстаноўлена скульптура ў выглядзе галавы Машэкі (скульптар Уладзімір Піпін). 4 жніўня 2017 года, да 750-годдзя Магілёва, на галоўнай алеі парку была ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя ў выглядзе мініяцюрнага Магілёўскага замка XVII стагоддня на прыродным валуне (скульптар Андрэй Вараб'ёў)Арт-объект «Могилевский замок начала XVII века» .
Літаратура
Спасылкі
И «горький» парк, и наши храмы…
Катэгорыя:Паркі Магілёва Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Максіма Горкага