Слуга Божы Міхал Гедройц (каля  — ) — каталіцкі манах, па смерці зваўся блаславёным. У Вялікім Княстве Літоўскім культ М. Гедройца падтрымліваўся прадстаўнікамі роду Гедройцаў і кляштарам у Відзінішках. У наш час ідзе працэс яго беатыфікацыі.

Біяграфія

З княжацкага роду Гедройцаў герба «Кітаўрас», сын Юрыя.

У Быстрыцы ўступіў у ордэн аўгусцінаў (братоў ад Пакуты Св. Мучанікаў), потым жыў у кляштары таго ж закона ў Кракаве. У 1461—1465 гадах навучаўся ў Кракаўскай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра (1465).

Нягледзячы на фізічную нямогласць (кульгавасць), быў сакрысціянінам касцёла Св. Марка ў Кракаве. Набыў вядомасць набожным, аскетычным ладам жыцця, лічыўся прадказальнікам і цудатворцам.

Пахаваны ў касцёле Св. Марка, дзе ў наш час дзейнічае прысвечаны яму музей.

Літаратура

Міхал Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малетайскім раёне Катэгорыя:Каталіцкія блаславёныя Катэгорыя:Постаці вялікалітоўскага каталіцтва Катэгорыя:Постаці польскага каталіцтва