Віктар Георгіевіч Гара́чкін (; ,  — ) — вучоны ў галіне тэхналогіі перапрацоўкі торфу, доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1934). Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940).

Біяграфія Нарадзіўся ў Яраслаўлі. У 1918 годзе скончыў інжынернае аддзяленне Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэмііСучасны Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева. У 1918—1920 гадах працаваў загадчыкам гідратэхнічнага аддзялення Смаленскага губземаддзела, у 1921—1928 гадах загадчыкам гідратэхнічнага і тэхналагічнага аддзела НДІ тарфянога інстытута ў Маскве. Адначасова з 1922 года выкладчык у сельскагаспадарчай акадэміі, з 1926 года кансультант Інстытута прамысловасці і выкладчык у Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1927 года выкладчык у Маскоўскай горнай акадэміі. у 1928—1930 гадах загадчык кафедрай эксплуатацыі тарфяных пакладаў Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 года В. Г. Гарачкін у Маскоўскім тарфяным інстытуце — прафесар, загадчык кафедрай здабычы і сушкі торфу. У 1940 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1944 годзе прызначаны старшынёй ўрадавай камісіі па аднаўленні тарфяной прамысловасці БССР і адначасова выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыяй здабычы Інстытута торфу Акадэміі навук БССР. У 1952—1956 гадах В. Г. Гарачкін на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Інстытута торфу АН БССР.

Памёр В. Г. Гарачкін 9 красавіка 1962 г. Пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць В. Г. Гарачкіну належаць навуковыя працы па тэхналогіі тарфяной прамысловасці. Распрацаваў метады барацьбы з самазагараннем фрэзернага торфу. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, 4 манаграфій, падручнікаў па тэхналогіі здабычы і сушкі торфу.

Сярод апублікаваных: Основы проектирования торфяных хозяйств. — М., 1926. Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. — М.; Л., 1948. Основы технологии торфяного производства. — М.; Л., 1953.

Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» медалі

Літаратура  — С. 52—53.

Спасылкі Член-карэспандэнт ГАРАЧКІН Віктар Георгіевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Віктар Георгіевіч Гарачкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскай горнай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР