Каліноўскі — беларускае і польскае прозвішча.
Вядомыя асобы Валер Каліноўскі (нар. 1967) — беларускі журналіст і пісьменнік. Віктар Отан Каліноўскі (1833—1862) — беларускі гісторык, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гадоў, старэйшы брат Кастуся Каліноўскага. Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў. Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі (1897—1931) — савецкі ваенны дзеяч, тэарэтык бранятанкавых войскаў. Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі (нар. 1969) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі (1889—1940?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык. Юзаф Каліноўскі (1835—1907) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.