Дзмітрый Міхайлавіч Карась (нар. 16 снежня 1975, Гомель, БССР, СССР) — беларускі тэлевядучы, выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3».

Біяграфія Нарадзіўся і вырас у Гомелі. Жыў у сям’і з мамай і сястрой. У 1991 годзе змяніў прозвішча бацькі Якіменка на маці Карась.

У 1999 годзе быў вядучым навін і карэспандэнтам на «8 канале». З 2001 года працуе ў Белтэлерадыёкампаніі як вядучы навін.

Таксама да лістапада 2011 года вядучы ранішняй праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!». Прымаў удзел у праекце «Зорныя танцы» ў пары з Ірынай КазанцавайТелеведущий Дмитрий Карась: Я понял, что хочу жить в деревне и кормить кур!.

У 2012 годзе адкрыў чарговы аўтарскі музычны праект «Імперыя песні».

З пачатку 2014 года з’яўляецца вядучым праграмы аб надвор’і і клімаце ў Беларусі і свеце «Тэлебарометр».

Станам на 2018 год — выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» і вядучы праграмы «Калейдаскоп».

19-гадовым трапіў ДТЗ і страціў адну нагу вышэй за калена, карыстаецца пратэзам.

Крыніцы

Спасылкі Дзмітрый Карась

Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі