Марчэла П’ячэнціні () — італьянскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Адзін з галоўных тэарэтыкаў і прыхільнікаў фашысцкай архітэктуры. Прафесар (1929).
Біяграфія Сын архітэктара Піа П’ячэнціні. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў і ўніверсітэце Ла Сапіенца.
Творчасць У творчасці выкарыстоўваў лапідарныя формы, схематызаваў прыёмы класічнай архітэктуры, уводзіў у кампазіцыю жорсткія рытмы аркад, шмат’ярусных вежаў.
Асноўныя працы ансамбль П’яцца Віторыо Венета і П’яцца Дантэ (1919—1929 гг.) рэстаўрацыя Рымскага опернага тэатра (1926—1928 гг.) спартыўны комплекс Фора Італіка (1928—1934 гг.) комплекс Сусветнай выстаўкі (1937 г.) універсітэцкі гарадок (планіроўка і будынак рэктара, 1930—1935 гг.) Палацца ды Джустыцыя ў Месіне (1928 г.) Палацца ды Джустыцыя ў Мілане (1932—1940 гг.) рэканструкцыя П’яцца дэла Віторыя (1932 г.)
Асабісты архіў і бібліятэка У 1970—1971 гг. дачка М. П’ячэнціні Сафія Анэсі перадала на захаванне ў Цэнтральную бібліятэку архітэктурнага факультэта Рымскага ўніверсітэта Ла Сапіенца «Фонд П’ячэнціні», які ўключае 2300 тамоў і 60 перыядычных выданняў. У 1980 г. Бібліятэцы тэхнічных навук Універсітэта Фларэнцыі быў ахвяраваны «Фонд Марчэла П’ячэнціні», які складаецца з друкаваных матэрыялаў і архіўных дакументаў.
Літаратура
Катэгорыя:Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта Катэгорыя:Архітэктары Італіі