Свята-Мікалаеўская капліца — праваслаўная капліца паміж вёскамі Урэчча і Кардон Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Прыпісная да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг. Нарач Вілейскага раёна.

Гісторыя Урэцкая могілкавая царква пабудаваная ў 1796 годзе, але з 1864 г. з-за трухлявасці літургія не адбывалася. У 1906 годзе, пасля рамонту, богаслужэнні аднавіліся. У 1960 годзе царкву зачынілі, абразы былі забраныя прыхаджанамі або паступілі ў Гануцкую, ці Нароцкую цэрквы. Царква гніла і яе хацелі разабраць на дровы, але ніхто не паквапіўся. На пачатку 1990-ых гадоў прытвор разабралі, астатнюю частку будынка аднавілі і ператварылі ў капліцу на могілках. Цяпер богаслужэнні вядуцца толькі пры пахаванні нябожчыкаў і на прастольнае свята ў гонар Св. Мікалая, калі бывае традыцыйны фэст..

Архітэктура

Кубападобны двух’ярусны зруб накрыты шатровым дахам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна Катэгорыя:Урэчча (Вілейскі раён) Катэгорыя:1906 год у Беларусі