Герман Максімавіч Брэгер (нар. , Мінск) — беларускі гісторык, архівіст, краязнавец.
Біяграфія Нарадзіўся 31 кастрычніка 1962 года ў Мінску. Скончыў у 1988 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Працаваў у будаўнічых і праектна-канструктарскіх установах Мінска.
У 1994—1995 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. З 1997 года — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (аддзел старажытных актаў) на пасадах вядучага палеографа, галоўнага архівіста.
Член Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве.
Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю дзяржаўных устаноў ВКЛ XVI—XVIII стагоддзяў, гісторыю шляхты і паселішч Ашмянскага і іншых паветаў. Займаецца археаграфічнай апрацоўкай актавых кніг Метрыкі ВКЛ, земскіх і гродскіх судоў ВКЛ, а таксама гістарычным краязнаўствам і археаграфіяй. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях.
Сярод навуковых і архіўных распрацовак: распрацоўка актавай кнігі ашмянскага гродскага суда за 1661—1663 гады. складанне вопісу на мікрафішы дакументаў «Калекцыя мікрафільмаў інвентароў архіва Скарбовай камісіі ВКЛ і архіва Гродзенскай казённай палаты» (КМФ‑19) з Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Вільні. унутраны вопіс да актавай кнігі Віленскага ваяводскага суда за 1553—1557 гады (кніга запісаў 34 Метрыкі ВКЛ).
Адзін са складальнікаў «Гербоўніка беларускай шляхты» (Т. 2)Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Б / С. А. Рыбчонак, А. Ф. Аляксандрава, Г. М. Брэгер і інш.; рэдкал.: А. К. Галубовіч (старш.) і інш.; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2007.
Бібліяграфія Кальвінскі збор у Вароне // Беларусь—Расія—Японія: Матэрыялы Першых астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча. — Мн., 1997. Праблемы пошуку дакументаў па гісторыі населеных месцаў і генеалогіі павятовай шляхты былога Віленскага ваяводства ВКЛ да сярэдзіны ХVII ст. у архівах і бібліятэках Вільні // Замежная архіўная Беларусіка: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 25—26 красавіка 1996 г. — Мн., 1998. Матэрыялы Мінскай кадэнцыі Галоўнага Трыбунала Вялікага княства Літоўскага ў Вільнюскім архіве: (супастаўленне двух вопісаў) // Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах. — Мн., 1999. Візіта Азарыцкай уніяцкай парафіяльнай царквы; Ён жа. Генеральная візіта Каленкавіцкай уніяцкай царквы // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Калінкавіцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 1999. — С. 60—63. Дакументы сведчаць // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на. — Мн.: Белта, 2000. — С. 48. Хацюхова: Гісторыя невялікага паселішча. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. Выпадак на менскай мытні ў 1549 годзе // Архіварыус. — Мн., 2001. Вып. 1. — С. 23—27. Разрабаванне маёнтка Ілля ў 1831 годзе // Архіварыус. — Мн., 2001. Вып. 1. — С. 76—83. Візіта Маламажэйкаўскай парафіяльнай уніяцкай царквы // Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 60—61. Дакументы сведчаць // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: Белта, 2001. — С. 57—60, 62—63. Дакументальныя матэрыялы XVI—XVIII стст. у фондах Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. — Мн., 2001. — С. 102—116 (разам з Л. А. Лінскай). Архіў Ашмянскага земскага суда 2-й пал. 18 ст.: (Мядзельская кадэнцыя) // Архівы на мяжы тысячагоддзяў. — Мн., 2001. Уласнасць ашмянскай шляхты ў Браслаўскім павеце: (паводле актавых кніг Браслаўскага земскага суда 1603—1632 гг.) // Браслаўскія чытанні. — Браслаў, 2002. Вып. 5. Невядомы фрагмент Нясвіжскага архіва Радзівілаў у фондах НМГіКБ // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 4. — Мн., 2003 (разам з Л. А. Лінскай). Фрагмент архіва Слуцкага Трайчанскага Свята-Траецкага манастыра ў фондах НМГІКБ // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 5. — Мн., 2004. — С. 49—74 (разам з Л. А. Лінскай). З гісторыі маёнтка Дамашкавічы // Архіварыус. — Мн., 2004. Вып. 2. Жодзішкі Ашмянскага павета і яго ўладальнікі ў XVI — пачатку ХХ ст. // Герольд Litherland № 1-2(13-14), 2004. Сумны лёс Бешанковіцкага архіва Храптовічаў // Архіварыус. — Мн., 2005. Вып. 3. — С. 143—146. Архіў маёнтка Глыбокае Зяновічаў і Радзівілаў у Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве // Архіварыус. — Мн., 2006. Вып. 4. Маянткова-генеалагічныя дакументы ў кнігах Віленскага замкавага ўрада 1542—1566 гг., захаваныя ў складзе Метрыкі ВКЛ // Герольд Litherland № 19, 2013. — С. 30—43. Архіў маёнткаў Падкрывічы і Усцінаўшчына са збораў Каверскіх у Бібліятэцы імя Гераніма Лапацінскага ў Любліне // Архіварыус. — Мн., 2014. Вып. 12. — С. 5—14. Кліентэла віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага паводле кніг Віленскага ўрада 1551—1565 гг. Спісы кліентаў. Выбраныя біяграмы // Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат: зборнік навук. прац. — Нясвіж: НГКМЗ «Нясвіж», 2016. Невядомы дакумент пра паэта першай паловы XVII ст. Самуэля Доўгірда з Пагоўя і яго радавод // Генеалогія. Збірка наукових праць. — Київ: ВД «Антиквар», 2016. — Вип. 2. — С. 85—102.
Крыніцы
Літаратура
Звесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII)
Катэгорыя:Нарадзіліся 31 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1962 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Катэгорыя:Члены Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага