Ігар Іванавіч Фралоў (нар. , г. Быхаў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1999), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (2001).

Біяграфія Нарадзіўся ён у г. Быхаве Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1953 годзе Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, у 1959 годзе архітэктурны факультэт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытутаИгорю Фролову — 80! (выкладчыкі Л. М. Хідэкель, Б. В. Мураўёў, А. К. Андрэеў). 3 1959 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»: архітэктар, старшы архітэктар (1959), галоўны архітэктар праектаў (1959-73, 1987-88), у 1973—1987 і 1990—1999 гадах — галоўны архітэктар інстытута, галоўны спецыяліст па архітэктуры (1998-99). Адначасова ў розныя гады выкладчык у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце і будаўнічым тэхнікуме (з 1960).

У 1999—2004 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры ў праектным спецыялізаваным бюро пры Упраўленні архітэктуры Магілёўскага гарвыканкама. З 2004 года пазаштатны эксперт пазаведамаснай экспертызы праектаў і каштарысаў па Магілёўскай вобласці.

З’яўляецца стваральнікам Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР, старшынёй якой быў на працягу шэрагу гадоў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 г., акадэмік, правадзейны член Беларускай акадэміі архітэктуры.

Тройчы абіраўся дэпутатам і членам выканкама Магілёўскага гарсавета, членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў СССР.

Творчасць

Асноўныя работы ў Магілёве: мікрараён Магілёў 2 (1960—1961), жылы раён па Мінскай шашы (1961), мікрараёны Мір-1, 2 (1962), Юбілейны (1967—1968), Задняпроўе-3 і 4 (1969—1970), забудова паўночна-заходняга боку праспекта Пушкіна (1965—1966), праспект Міру (заходняя частка, 1965—1974), мікрараён «Спадарожнік» (1974), будынкі КДБ (1963), рэканструкцыя вуліцы Першамайскай ад Дома Саветаў да аблдрамтэатра (1972—1973; рэалізавана часткова, прадугледжвала поўны знос гістарычнай забудовы), гараж абкама КПБ (1966), прыбудова да інстытута «Магілёўграмадзянпраект» (1972), 228-кватэрны жылы дом з комплексам абслугоўвання па вул. Першамайскай (1974—1981), універсам «Цэнтральны» (1979), рэстаран «Габрава» (1980) і інш. прадпрыемствамі абслугоўвання па вул. Першамайскай (1973—1978; сааўтары Ворахаў , Ю.  Абрамовіч) і інш, будынак педінстытута па вул. Касманаўтаў (1974; у сааўт. з А. Ц. Кучарэнкам); сквераў Вілербана і прывакзальнага (1980 г.), рэканструкцыя добраўпарадкавання вул. Міронава пад пешаходную частку з бульварамМогилевский зодчий — Игорь Иванович Фролов. К 85-летию заслуженного архитектора Республики Беларусь (2002—2003; сааўтар  Лябедзіч).

Узнагароды Узнагароджаны трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973, 1979, 1981), медалямі «За працоўную доблесць» (1966); «За працоўную доблесць. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); «Ветэран працы» (1985), медалём Беларускага саюза архітэктараў.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў