Іван Рыгоравіч Іваноў ( — ?) — архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 131.

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1831 годзе.

Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1843 годзе і скончыў курс у 1852 годзе з чынам губернскага сакратара.

Прафесійная дзейнасць

Быў прызначаны ў мінскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію — спачатку памочнікам начальніка штучнага стала, а потым (у 1857) — вытворцам работ. Па пераўтварэнні гэтай камісіі ў 1865 годзе І. Іваноў быў прызначаны малодшым інжынерам. Праз тры гады прызначаны архітэктарам Шчучынскага павета Ломжынскай губерні. З 1874 года І. Іваноў быў кастрамскім губернскім архітэктарам, а ў 1886 годзе выйшаў ў адстаўку па хваробе і ў хуткім часе памёр.

Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Кастрамы Катэгорыя:Архітэктары Шчучына