Гаўры́льчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Гаўрыльчыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты. 14 жніўня 1979 года перададзены ў склад Салігорскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе ў склад сельсавета з Хорастаўскага сельсавета перададзена вёска ВейнаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня і 8 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Капацэвіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1350 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 99,0 % — беларусы.
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка і Цясна.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Салігорскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лунінецкага раёна