Яўген Абрамовіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера З 2015 года пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе гуляў на працягу трох з паловай гадоў. Прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка, аднак так і не дэбютаваў за яе.

У жніўні 2018 года на правах арэнды перайшоў у «Смалявічы». 7 кастрычніка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:2). У далейшым стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне са «Смалявічамі». Сезон 2019 пачынаў асноўным брамнікам, з верасня перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы».

З пачатку 2020 года трэніраваўся з дзяржынскім «Арсеналам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам. Стаў асноўным брамнікам дзяржынскай каманды.

У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ». Быў другім брамнікам каманды, у сезоне 2021 правёў два матчы. У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Арсенал», дзе ў сезоне 2022 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка ў Вышэйшай лізе.

У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам. У сезоне 2023 быў асноўным брамнікам жодзінцаў. У лістападзе 2023 года падоўжыў пагадненне да канца 2025 года.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Тарпеда-БелАЗ 23 −43 2016 дубль Тарпеда-БелАЗ 28 −26 2017 дубль Тарпеда-БелАЗ 23 −27 2018 (1) дубль Тарпеда-БелАЗ 12 −25 2018 (2) Д1 Смалявічы 7 −12 2019 Д2 Смалявічы 16 −9 2020 Д2 Арсенал 18 −20 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 2 −4 2022 Д1 Арсенал 29 −40 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 23 −16

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск