Мікалай Міхайлавіч Чагін (1823—1909) — рускі архітэктар. Акадэмік архітэктуры, сапраўдны стацкі саветнік. Кіраваў будаўніцтвам праваслаўных храмаў на захадзе Расійскай імперыі (у асноўным тэрыторыя сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1923 годзе ў Арле ў небагатай сям’і гандляра абуткам. Скончыўшы гарадское трохкласнае вучылішча, па хадайніцтве мясцовага губернатара быў адпраўлены за казённы кошт вучыцца ў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Скончыў яго ў 1845 годзе з сярэбраным медалём. Адразу ж паступіў на архітэктурныя курсы ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, дзе ўзімку вучыўся маляванню і чарчэнню, улетку працаваў на будаўніцтве чыгункі Пецярбург — Масква.

У 1848 годзе Чагін атрымаў дыплом архітэктара. Неўзабаве паступіў на пасаду грамадзянскага інжынера пры Гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцяў. У 1850 годзе быў прызначаны архітэктарам па пабудове праваслаўных цэркваў у Віцебскай і Магілёўскай губернях. У 1850—1854 гадах ён перабудаваў і пабудаваў 124 аб’екты. 13 жніўня 1853 года савет Акадэміі мастацтваў узвёў яго ў званне акадэміка архітэктуры. Ён быў узнагароджаны ордэнамі Святой Ганны III ступені і Святога Станіслава III ступені.

З 3 кастрычніка 1864 года займаў пасаду віленскага губернскага архітэктараПамятная книжка Виленской губернии на 1866 год . З’яўляўся прыхільнікам праваслаўнага архітэктурнага канона, з-за чаго быў у фаворы ў М. М. Мураўёва-Віленскага.

У 1885 годзе ў сувязі з адмовай губернатара  ў прадастаўленні адпачынку, сыходзіць у адстаўку.

Да 1880-х гадоў ў Елгаве моцна састарэў і патрабаваў перабудовы. Гэтая задача была ўскладзена на Чагіна. У канцы 1888 года яго праект быў ухвалены, а ў пачатку 1890 года пачаліся будаўнічыя працы, якія скончыліся ў лістападзе 1892 года.

Адной з самых вядомых пабудоў Чагіна з’яўляецца  ў Фаросе (1892). Паводле яго праектаў пабудавана і рэканструявана шмат цэркваў, у тым ліку Петрапаўлаўскі сабор у Мінску120 год мастаку-авангардысту Уладзіславу Страмінскаму і іншыя падзеі. // Рэгіянальная газета, 15 лістапада 2013. .

Памёр 24 мая (6 чэрвеня) 1909 года ў Санкт-Пецярбургу ў доме свайго сына.

Праекты

Беларусь Праект Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы і іканастаса ў мястэчку Высокае Брэсцкага павета (23 жніўня 1864)Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80. Праект і каштарыс на будаўніцтва Свята-Васкрасенскай царквы ў павятовым горадзе Ашмянах (1875)Выдатныя мясціны . // Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 16 снежня 2016. . Праект перабудовы Фары Вітаўта ў праваслаўны Сафійскі сабор у горадзе Гродна (1889) — не захавалася.

Галерэя

Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Віленскія губернскія архітэктары