міні|Дж. Р. Р. Толкін, каля 1925 года. Брытанскі пісьменнік Джон Рональд Руэл Толкін (1892—1973) з’яўляецца стваральнікам цэлага выдуманага сусвету, які між іншага вызначаецца глыбока прапрацаванай анамастыкай. У выніку вялікай папулярнасці твораў Толкіна многія імёны персанажаў, назвы мясцовасцяў і іншых аб’ектаў яго легендарыума далі свае імёны разнастайным аб’ектам рэальнага свету. Спіс аб’ектаў, названых у гонар Дж. Р. Р. Толкіна і яго легендарыума ўключае ў сябе назвы астранамічных і геаграфічных аб’ектаў, віды жывёл і раслін, назвы кампаній і музычных гуртоў, а таксама іншыя вядомыя аб’екты.

Астранамічныя аб’екты «Вока Саўрана» Шэраг буйных астранамічных аб’ектаў, сярод якіх галактыкі, туманнасці і асобныя зоркі, маюць неафіцыйную назву «Вока Саўрана». Такое празванне астранамічныя аб’екты атрымоўваюць з-за візуальнага падабенства да Вока Саўрана з кінаадаптацыі Пітэра Джэксана «Уладар Пярсцёнкаў». Аб’екты ў спісе ўпарадкаваны па аддаленасці ад Сонца, пачынаючы з самых далёкіх.

НазваФотаздымакКароткае апісанне аб’ета і тлумачэнне назвыNGC 4151NGC 4151|100pxСейфертаўская спіральная галактыка ў сузор’і Гончыя Псы, якая знаходзіцца на адлегласці 62 мільёнаў светлавых гадоў ад Сонца. Адна з самых яркіх актыўных галактык. У ядры галактыкі знаходзіцца сістэма з дзвюх звышмасіўных чорных дзірак. Некаторыя астраномы празвалі галактыку «Вокам Саўрана» ().M 1-42,ESO 456-67M 1-42|100pxПланетарная туманнасць, якая знаходзіцца ў сузор’і Стральца на адлегласці 10 тысяч светлавых гадоў ад Сонца. Адкрыта ў 1946 годзе германа-амерыканскім астрафізікам . З-за свайго выгляду туманнасць атрымала празванне «Вока Саўрана» ().Туманнасць Смоўж,NGC 7293Туманнасць Смоўж|100pxПланетарная туманнасць, якая знаходзіцца ў сузор’і Вадаліў на адлегласці 650 светлавых гадоў ад Сонца. Адна з самых блізкіх планетарных туманнасцей. Адкрыта Карлам Людвігам Гардынгам у 1823 годзе. Туманнасць Смоўж у поп-культуры часам называюць «Вокам Бога», а таксама «Вокам Саўрана».HR 4796A|100pxПадвойная зорная сістэма ў сузор’і Цэнтаўр, якая знаходзіцца на адлегласці 237 светлавых гадоў ад Сонца. Сістэма ўключае ў сябе зорку галоўнай паслядоўнасці HR 4796 A і чырвоны карлік HR 4796 B. Галоўная зорка сістэмы разам з кальцом нагадваюць вока, у сувязі з чым зорку часам называюць «Вока Саўрана» ().Фамальгаўт,α Паўднёвай РыбыФамальгаўт|100pxНайярчэйшая зорка ў сузор’і Паўднёвая Рыба і адна з найярчэйшых зорак на небе. Знаходзіцца на адлегласці 25 светлавых гадоў ад Сонца. Часопіс «New Scientist» назваў зорку «Вялікім Вокам Саўрана» () з-за яе формы і астаткавага кальца, якія маюць падабенства з Вокам Саўрана з кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар Пярсцёнкаў».

Астэроіды У красавіку 1982 года былі адкрыты першыя два астэроіды, якія атрымалі назвы, звязаныя з асобай Дж. Р. Р. Толкіна. Гэта астэроід (2675) Толкін, які атрымаў назву ў гонар самога пісьменніка, і астэроід (2991) Більба, названы ў гонар галоўнага героя кнігі «Хобіт». Аднак на працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў гэтая тэндэнцыя не была працягнута.

З адкрыццём новых і новых класаў астэроідаў няраз падымалася пытанне аб тым, каб называць астэроіды аднаго класа аднатыпнымі назвамі. Найбольш вядомым прыкладам такой традыцыі з’яўляюцца траянскія астэроіды Юпітэра, якім сістэматычна даюцца назвы па імёнах персанажаў Траянскай вайны, апісаных у Іліядзе. У адпаведнасці з гэтым выстаўляліся прапановы выкарыстоўваць у якасці назваў імёны з твораў Толкіна. Так у 2002 годзе разглядалася прапанова галандскага аўтара навукова-папулярных кніг і астранома-аматара выкарыстоўваць імёны з кніг Толкіна ў якасці назваў так званых «аб’ектаў з рассеяным дыскам» у поясе Койпера. Аднак у выніку абмеркавання на той момант рашэнне было адкладзена.

Так ці іначай, традыцыя даваць назвы астэроідам у гонар персанажаў з твораў Толкіна была ўсталявана. На працягу 2014 года такія назвы атрымалі адразу 4 астэроіды: Варда, Ільмарэ, Манвэ і Тарондар. У 2016 годзе з’явіўся астэроід Саўран, у 2018 — Саруман.

НазваАбазначэннеАдкрыццёТлумачэнне назвы паводле «Цыркуляра малых планет»(2675) Толкін1982 GB14.04.1982, , Названы ў памяць пра Дж. Р. Р. Толкіна (1892—1973), пісьменніка і філолага, мертанскага прафесара англійскай мовы ў Оксфардскім універсітэце. Найбольш вядомы як аўтар мастацкіх літаратурных твораў, у прыватнасці «Уладара Пярсцёнкаў» і «Хобіта», ён таксама праз усё жыццё пранёс інтарэс да астраноміі.(2991) Більба1982 HV21.04.1982, , Названы ў гонар галоўнага героя «Хобіта», класічнай аповесці Дж. Р. Р. Толкіна, прысвечанай Серадзем’ю.(174567) Варда2003 MW1221.06.2003, , Паводле міфалогіі Дж. Р. Р. Толкіна, Варда — каралевай зор, якая запальвае зоркі. Яна з’яўляецца бажаством, якое да нараджэння першых людзей стварыла зоркі і сузор’і. Яна таксама накіравала судны Сонца і Месяца на прызначаны ім курс вакол Зямлі.(174567) Варда I ІльмарэS/2006 (174567) 126.04.2009, і інш., «Хабл»Ільмарэ — служанка Варды.(378214) Саўран2007 AP1114.01.2007, і , ТаўнусСаўран — выдуманы персанаж фэнтэзійнага рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў». Ён стварыў Адзіны Пярсцёнак, каб кіраваць Пярсцёнкамі Улады. Астэроід перасякае арбіту Марса, і ў адпаведнасці з гэтым быў названы імем ваяўнічага персанажа.(385446) Манвэ2003 QW11128.08.2003, , Паводле міфалогіі Дж. Р. Р. Толкіна, Манвэ — галоўны сярод божастваў, якія кіруюць светам. Манвэ нясе асаблівую адказнасць за паветра і вятры. Ён прабывае ў Несмяротных землях, што знаходзяцца за акіянам на захад ад Серадзем’я. У справе атрымання звестак пра падзеі ў Серадзем’і Манвэ пакладаецца на царства арлоў на чале з Тарондарам.(385446) Манвэ I ТарондарS/2006 (385446) 12006, і інш., «Хабл»(418532) Саруман2008 SZ8427.09.2008, і Утэ Цымер, ТаўнусСаруман — выдуманы персанаж фэнтэзійнага рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў». У кінаверсіі ролю Сарумана зыграў акцёр Крыстафер Лі.

Горы на Тытане Паводле дамоўленасці, горы (, мн. л. montes) на спадарожніку Сатурна Тытане названы ў гонар гор Серадзем’я.

Гара Лацінская назва Каардынаты Эпанім Ангмарскія горы Горы Долмед Горы Эхорыят Эрэбор, Адзінокая гара Горы Грам Горы Мерлак Горы Мерлак Марыйскія горы Горы Рэрыр

Пагоркі на Тытане Паводле дамоўленасці, пагоркі (, мн. л. colles) на спадарожніку Сатурна Тытане названы ў гонар персанажаў Легендарыума Толкіна. Пагоркі Лацінская назва Каардынаты Дыяметр Эпанім Сп. 64 км Арвен, персанаж «Уладара Пярсцёнкаў» 164 км Більба Торбінс, галоўны герой «Хобіта» Пагоркі Гандальфа 102 км Гандальф, персанаж «Уладара Пярсцёнкаў» Пагоркі Німлат 90 км Німлат, імя персанажа і дрэва ў Серадзем’і. 82 км Фарамір, персанаж «Уладара Пярсцёнкаў» Пагоркі Хандзіра 100 км Хандзір, персанаж «Сільмарыліяна»

Кратар на Меркурыі Толкін () — адзін з самых паўночных кратараў на Меркурыі, размешчаны на . Ён мае дыяметр 50 кіламетраў і названы ў гонар брытанскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна. Назва была зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам 6 жніўня 2012 года.

Таксаномія

Ніводзін іншы аўтар не з’яўляецца так шырока ўшанаваным у таксаноміі, як Джон Рональд Руэл Толкін. На сённяшні дзень больш сотні таксонаў атрымалі навуковыя назвы ў гонар персанажаў і аб’ектаў з «Уладара Пярсцёнкаў», «Хобіта» і іншых твораў з Легендарыума Толкіна.

Таксон Тып Тлумачэнне назвы Сп. Жукі Хобіты — раса ў Серадзем’і. «Mellon» у перакладзе з эльфійскай — «сябар». Павукі — агромністая павучыха. Прыапуліды — найвялікшы з драконаў. Эавін — найвялікшы з драконаў. Рапухі Восы Балін Восы Ціхаходкі — пярэварацень, чалавек, які мог прымаць форму мядзведзя. Восы — пярэварацень, чалавек, які мог прымаць форму мядзведзя. — адзін з 13 гномаў, што суправаджалі Більба ў падарожжы да Адзінокай гары. Оркі — раса ў Серадзем’і. Бясхвостыя земнаводныя Більба Торбінс — хобіт, галоўны герой «Хобіта».

Музыка Музычны гурт Музычны жанр Краіна, гады актыўнасці Тлумачэнне назвы Сп. Amon Amarth Меладычны дэз-метал , з 1992 Аман Амарт — сіндарская назва гары . Блэк-метал , з 1999 — маяр, вогненыя духі, што згадзіліся служыць Мелькару. Блэк-метал, дарк-эмбіент, неафолк , 1991—1999, з 2009 «Burzum» у перакладзе з чорнай мовы — «цемра». Сімфанічны блэк-метал , з 2003 «Carach Angren» у перакладзе з сіндарына — «жалезныя сківіцы». Меладычны дэз-метал , 1993—2002, 2013 Гандальф — мудрэц-істары, пасланы ў Серадзем’е дзеля дапамогі ў змаганні са злом. Блэк-метал , з 1992 — плато ў Мордары. Блэк-метал , 1989—1995 Ізенгард — крэпасць у Серадзем’і, найбольш вядомая як крэпасць Сарумана. Паўэр-метал , 1988—2001, 2011—2016 Ізенгард — крэпасць у Серадзем’і, найбольш вядомая як крэпасць Сарумана. Фолк-метал, меладычны дэз-метал, паган-метал , з 2005 Ітыліен — вобласць Гондара на мяжы з Мордарам. Блэк-метал , з 2001 Менеграт — сталіца і галоўная крэпасць каралеўства Дарыят. Блэк-метал, паган-метал , з 1997 Мінас-Моргул — назва гондарскага гораду Мінас-Ітыль пасля яго захопу назгуламі. Дэз-метал, блэк-метал , з 1996 «Mor Dagor» у перакладзе з сіндарына — «цёмны бой». Дэз-метал, індастрыял-рок , 1985—1998, з 2010 Моргат — імя найбольш магутнага з айнур пасля яго пераходу на бок цемры.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Species named after Tolkien's works. «Tolkien Gateway».

Катэгорыя:Джон Толкін

Толкін Катэгорыя:Спісы Серадзем’я