Хайпуды́рская губа́ () — заліў у паўднёва-ўсходняй частцы Пячорскага мора, каля ўзбярэжжа Ненецкай аўтаномнай акругі Архангельскай вобласці Расіі.

Даўжыня Хайпудырскай губы 46 км, шырыня каля ўваходу 15 км, у сярэдняй частцы — 33 км. Глыбіні 1—2 м. Заходнія берагі высокія і абрывістыя, ўсходнія — нізкія, з водмелямі. Прылівы паўсутачныя, вышынёй каля 1 м.

У губу ўпадаюць рэкі Мора-Ю (Хайпудыра) і Каратаіха.

Літаратура

Хайпуды́рская губа́ // География России. / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.

Спасылкі Хайпудырская губа // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия

Катэгорыя:Залівы Баранцавага мора Катэгорыя:Геаграфія Архангельскай вобласці Катэгорыя:Залівы Расіі