Тары́т — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат торыю ThSiO. Змяшчае ад 45 да 75 % ThO, дамешкі жалеза, урану, кальцыю, фосфару, тытану, марганцу, алюмінію і іншых элементаў.

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае крышталі і агрэгаты чорнага, карычневага, жоўтага, жоўта-бурага, чырвона-бурага колеру. Цвёрдасць 4,5—5 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 4,1—6,7 г/см³. Радыеактыўны.

Сустракаецца ў пегматытах, ніфелінавых сіенітах, гранітах. Прамысловае значэнне мае ў россыпах. Руда на торый.

Літаратура Тори́т //

Спасылкі Торит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья Торит // КаталогМинералов. Ru

Катэгорыя:Мінералы торыю Катэгорыя:Сілікаты (мінералы)