«Світанак» — суполка студэнтаў Беларускага тэхналагічнага інстытута, створаная ў 1987 годзе.

Аб’ядноўвала каля 40 чалавек, актыўных удзельнікаў Канфедэрацыі беларускі суполак. Кіраўнік — Алесь Гуркоў. Асноўныя кірункі дзейнасці — экалогія, нацыянальнае адраджэнне, праблемы беларускага студэнцтва. З лістапада 1988 года суполка наладзіла выпуск самвыдавецкай газеты «Студэнцкая думка». На базе суполкі ў канцы 1980-х узнікла новае грамадскае аб’яднанне — Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1987 годзе Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі