Нгултру́м (དངུལ་ཀྲམ) — афіцыйная валюта Бутана, уведзеная ў 1974 годзе, звязаная з індыйскай рупіяй у суадносінах 1:1. Нгултрум таксама прымаюць і ў тых штатах Індыі, якія мяжуюць з Бутанам. Дзеліцца на 100 чатрумаў. Сімвал валюты — Nu, а чатрума — Ch.
Нгултрум не мае непасрэдных курсаў з іншымі валютамі, а ўсе валютныя трансакцыі адбываюцца праз удзел індыйскай рупіі.
У абарачэнні знаходзяцца манеты наміналам 5, 10, 25, 50 чатрумаў і 1 нгултрум, банкноты наміналам 5, 10, 20, 50 ,100 і 500 нгултрумаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Валюты Катэгорыя:Бутан