Сацыял-ліберальная партыя () — палітычная партыя Бразіліі. Утворана ў 2002 годзе.
Рэгістрацыйны выбарчы нумар партыі Бразіліі — «17». Лідар партыі — Лучана Бівар, удзельнік прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
Да 2018 года партыя прытрымлівалася ідэалогіі сацыяльнага лібералізму, аднак з прыходам новага лідара Жаіра Балсанару партыя перайшла на нацыянал-кансерватыўныя пазіцыі з некаторымі прыкметамі эканамічнага лібералізму (але «кансерватызму на мытні»), сацыяльнага кансерватызму, федэралізму і антыкамунізму. Па стане на 2018 год партыя з’яўляецца найбуйнейшай у Палаце дэпутатаў. Выступае за легалізацыю агнястрэльнай зброі, супраць абортаў, аднаполых шлюбаў і выкладання гендэрнай ідэнтычнасці у школах.
28 кастрычніка 2018 года лідар партыі Жаір Балсанару перамог на прэзідэнцкіх выбарах і быў абраны прэзідэнтам Бразіліі. Да выканання абавязкаў прыступіць 1 студзеня 2019 года.
Спасылкі Афіцыйны сайт партыі
Катэгорыя:Палітычныя партыі Бразіліі Катэгорыя:Ліберальныя партыі