Рыма Леанідаўна Арцёмчык (, г. Свярдлоўск, РСФСР) — беларускі і расійскі інжынер-будаўнік.

Біяграфія Скончыла ў 1957 годзе Уральскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «гарадское будаўніцтва і гаспадарка». У 1957—1963 гадах Інжынер-праектыроўшчык, старэйшы архітэктар у інстытуце «Свярдлоўскгарпраект». У 1963—1970 гадах старэйшы архітэктар у інстытуце «Мінскпраект», у 1970—1991 гадах працавала ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва» (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.

Жыве ў Мінску па адрасе вул. Васняцова, 2.

Творчасць Асноўныя працы: праекты забудовы мікрараёнаў 1, 2 у жылым раёне «Чыжоўка» (1964—1968), мікрараёнаў 1, 2 па вул. В. Харужай у Мінску (1970), генплан г. Брэста (1974) і ПДП паўднёвага жылога раёна (1977) і Паўднёва-Заходняга (1978), жылых раёнаў у Дзяржынску (1972), Дзедавічах Пскоўскай вобласці (1976), Пінску (1977), у Слуцку (1982), генеральны план г. Пінска (1979), першая чарга будаўніцтва ў гарадах: Брэст, Пінск, Полацк, Наваполацк (1981—1986).

Узнагароды Узнагароджана медалём «Ветэран працы».

Сям’я Жонка архітэктара Эдуарда Міхайлавіча Арцёмчыка (1934—2011).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў