Царква Нараджэння Божай Маці — храм у в. Пухавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу.
Гісторыя У 1834 тут была збудавана Багародзіцкая царква.
У 1879 г. цэнтр праваслаўнага прыхода, які налічываў 1698 прыхаджан; царква мела 120 дзесяцін зямлі, у тым ліку ворыва — 39, лесу — 60, сенажаці — 21 дзесяцін; пры царкве было папячыцельства.
У 1950 гадах царква была закрыта, часткова разбурана і пераабсталявана пад клуб.
Пад канец 90-х праваслаўная грамада змагла вярнуць будынак храма (клуба) у сваё веданне.
18 жніўня 2015 г. пасля завяршэння богаслужэння епіскап Веніямін заклаў у падмурак будучага храма камень і памятную граматуhttp://sobory.ru/article/?object=40918http://www.gorka.by/?p=28433 .
Гл. таксама Храмы Пухавіцкага раёна
Зноскі
Спасылкі Царква Нараджэння Божай Маці ў Пухавічах — http://sobornevsky.by/
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Пухавічы (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1834 годзе Катэгорыя:1834 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі