thumb|Лявон Тарашкевіч (злева) ў 1946 годзе Ляво́н Тарашке́віч (), псеўданім «Ястраб» (; , Дуйсбург, Веймарская рэспубліка — , Семень, ПНР) — польскі ваенны, барацьбіт за незалежнасць Польшчы на Заходнім Палессі.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага Уладзіслава Тарашкевіча і Разаліі з Сыбілляў. Акрамя яго ў сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей. Род Тарашкевічаў паходзіў з Вялікага Княства Літоўскага, а стрыечны дзядзька Лявона, Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938), быў беларускім грамадзкім і палітычным дзеячам, філолагам, сузаснавальнікам і кіраўніком Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
Лявон Тарашкевіч скончыў агульную школы ва Уладаве, дзе і сустрэў пачатак Другой сусветнай вайны. У 1940 року па даносе быў арыштаваны за валоданне выбухованебяспечнымі матэрыяламі, аднак дзякуючы намаганням маці пазбегнуў высылкі ў канцэнтрацыйны лагер. Выехаў на працы ў Германію, адкуль уцёк у 1942 годзе. Затрыманы ў Холме і зняволены ў мясцовай турме, пасля перавезены ў Люблінскі замак. Восенню 1942 здолеў уцячы і схавацца ў свайго хрышчонага бацькі Стэфана Карапчука, які дапамог яму перабрацца пад Уладаву. Тут праз некалькі месяцаў Тарашкевіч далучыўся да савецкага партызанскага аддзела «Анатоля», які дзейнічаў у мясцовых лясах.
Пасля ўваходу ў Польшчу Чырвонай арміі ў 1944 годзе быў арыштаваны і зноў пасаджаны ў Люблінскі замак, а 13 лютага 1945 года пераведзены ў лагер НКУС. У сакавіку ўцёк з транспарту і дабраўся да Уладавы, скуль праз некалькі тыдняў сышоў у лес, дзе навязаў кантакт з камендантам раёна Арміі Краёвай Клеменсам Панасюком і ўвайшоў у склад партызанскага аддзела Тадэвуша Быхаўскага, узяўшы сабе псеўданім «Ястраб». У чэрвені 1945 года гэты аддзел раззброіў пастарункі грамадзянскай міліцыі ў Вытычне, Дубечне, Сасновіцы і Пешаволі. Пасля захопу кіраўніка аддзела стаў яго заступнікам.
5 лютага 1946 года аддзел «Ястраба» на некалькі гадзін авалодаў горадам Парчаў, дзе папоўніў харчовыя запасы, забіў міліцыянта і 3 яўрэяў на службе міліцыі. Наступнымі днямі з баямі змусіў адступіць 70-асобавую аператыўную групу КУБ і МГБ. 11 лютага 1946 года адбылася сутычка з аддзелам КУБ, які праводзіў аблаву ў ваколіцах вёскі Мар’янка; апошні страціў некалькі салдат забітымі, двое афіцэраў і 12 шарагоўцаў паланёнымі.
8 чэрвеня на чыгуначнай станцыі ў Грудку Шляхецкім адбыўся бой аддзела «Ястраба» з саюзам НКУС, які быў разбіты. Пасля гэтага аддзел Лявона Тарашкевіча забіў у цягніку некалькі супрацоўнікаў МГБ. 8 ліпеня з засады напаў і разбіў аддзел КУБ, захапіўшы вялікую колькасць зброі і амуніцыі. 18 ліпеня разам з аддзелам Стэфана Брушка з НУС на трасе Холм — Люблін Лявон Тарашкевіч затрымаў аўтамабіль сястры Баляслава Берута Зоф’і Малеўскай з мужам, сынам і нявесткай. Аднак дзеля прыбыцця ў раён дадатковых сіл КУБ затрыманыя былі вызваленыя.
22 кастрычніка 1946 года разам з аддзелам Юзафа Струга захапіў пастарункі грамадскай міліцыі ў Мілеяве, Лэнчнай і Цыцаве, раззброіў аддзел Войскаў аховы граніцы на трасе Уладава — Холм, пасля завалодаў Уладавай, дзе заняў пастарунак міліцыі MO і разбіў сядзібу аддзела грамадскай бяспекі, вызваліўшы каля 100 вязняў. У лістападзе 1946 аб’яднаныя аддзелы «Ястраба», «Ардона» (Ю. Струга) і капітана Здзіслава Бронскага ў ваколіцах Сверчава правялі бой з апергрупай КУБ, у якой загінулі 18 салдат бяспекі і 32 параненыя.
У навагоднюю ноч 1946/1947 аддзел «Ястраба» браў удзел у атацы аб’яднаных аддзелаў СіН капітана Лявона Солтысіка ( 300—350 партызан) на Радзынь Падляскі, а назаўтра разбіў аддзел МГБ-КУБ у Акалеве. 3 студзеня 1947 пры нападзе на прапагандысцка-ахоўны аддзел НПА ў Семеню Лявон Тарашкевіч быў цяжка паранены пры нявысветленых акалічнасцях і па дарозе да ўрача сканаў.
Патаемна пахаваны на могілках у Семеню. Урачыстае перапахаванне адбылося 30 чэрвеня 1991 года.
Узнагароды Крыж вялікі Ордэна Адраджэння Польшчы (пасмяротна, 20 жніўня 2009)
Літаратура Henryk Pająk «Jastrząb» kontra UB, Lublin 1993. Rafał Wnuk. Lubelski Okręg AK, DSZ i WiN 1944—1947, Warszawa 2000. J. Kopiński. Konspiracja akowska i poakowska na terenie Inspektoratu Rejonowego Radzyń Podlaski w latach 1944—1956, Biała Podlaska 1998. Praca zbiorowa: Konspiracja i opór społeczny w Polsce 1944—1956. Słownik biograficzny, tom I, Kraków-Warszawa-Wrocław 2002.
Катэгорыя:Сябры руху «Свабода і незалежнасць» Катэгорыя:Праклятыя жаўнеры Катэгорыя:Антыкамуністычнае падполле ў Польшчы Катэгорыя:Вязні люблінскага замка Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў ПНР (1944—1989)