Небхепетра Ментухатэп II — егіпецкі фараон XI дынастыі Сярэдняга царства. На працягу прынамсі 39 гадоў на троне аб’яднаў краіну пад сваёй уладай, завяршаючы Першы пераходны перыяд. Такім чынам, ён лічыцца першым фараонам Сярэдняга царства.

У 2050 або 2040 годзе да н.э. перамог свайго саперніка Мерыкару з Гераклеопаля. Пасля смерці Мерыкары Ментухатэп аб’яднаў краіну, упершыню з часоў VI дынастыі. Пры Ментухатэпе быў уведзены культ сінкрэтычнага бога Сонца — Амона-Ра, які быў прызваны кансалідаваць насельніцтва Верхняга і Ніжняга Егіпта. Вядома, што Ментухатэп узначальваў уварванне ў Нубію, кантроль над якой быў страчаны на працягу Першага пераходнага перыяду. Ментухатэп пахаваны ў храме Дэйр эль-Бахры побач з Фівамі.

Галерэя

Катэгорыя:Фараоны адзінаццатай дынастыі Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі XX стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Фараоны паводле алфавіта