Падатак — абавязковы плацеж, які дзяржава спаганяе з фізічных і юрыдычных асоб. Падаткі бываюць простыя, якімі абкладаюцца даходы і маёмасць, і ўскосныя, выплата якіх ажыццяўляецца пакупніком тавару ці паслугі.
Падаткі выконваюць разнастайныя функцыі: фіскальную: падаткі — адна з асноўных крыніц даходаў дзяржаўнага бюджэту; рэгулюючую: праводзячы падатковую палітыку, дзяржава ўздзейнічае на каньюнктуру, стымулюе або стрымлівае эканамічны рост; сацыяльную: выроўніванне даходаў розных груп насельніцтва.
Пры ўсталяванні падатку вызначаюцца яго аб’ект, плацельшчыкі, падатковая база, стаўка падатку, парадак і тэрміны ўплаты.
Гл. таксама Падатковая палітыка Падатковая сістэма Падатковая амністыя Падатковае планаванне Падатковая дэкларацыя Падатковая інспекцыя Падатковае права ЕС Падатак на бяздзетнасць Аўтарскі падатак Падатковая культура Беспадатковая дзяржава Ухіленне ад выплаты падаткаў Акцыз Габель Ясак Капшчына Літаратура
Катэгорыя:Падаткаабкладанне Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы