The Watchtower (бел. Вартавая вежа) — часопіс Сведкаў Іеговы, які выходзіць з 1879 г. Поўная назва — «Вартавая вежа абвяшчае Царства Іеговы». Уваходзіць у лік самых распаўсюджаных перыядычных выданняў у свецеDid You Know The Most Widely Circulated Magazine In The World Is The Monthly Publication Of Jehovah’s Witnesses? // Business Insider. Заснаваны Ч. Раселам пад назвай «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста». На цяперашні час выдаецца на 461 мовахстаронка 2 выдання ад 1.05.2021. З 1931 г. большасць артыкулаў у гэтым часопісе друкуецца без пазначэння імя аўтара.

Асноўныя змяненні на працягу гісторыі выдання

З 1931 г. на вокладцы часопіса перасталі выкарыстоўваць крыж. З 1990 г. выданне на рускай і многіх іншых мовах і арыгінальнае выданне на англійскай мове сталі выходзіць адначасова дзякуючы камп’ютарнай сістэме MEPS. З 2008 г. выданне раздзялілі на две катэгорыі: часопіс за 1-ы дзень месяца быў для шырокай аўдыторыі, а за 15-ы для матэрыялаў для вывучэння Сведкам Іеговы і іх прыхільнікам . З 2013 г. выданне для шырокага кола чытачоў скарацілі з 32 старонак да 16 . Выданне для вывучэння не змянілася ў аб’ёме. З 2016 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 2 месяцы . З 2018 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 4 месяцы і быць прысвечаны толькі адной тэме . З гэтага часу матэрыялы, якія раней публікаваліся ў часопісах Сведкаў Іеговы, паступова перанеслі ў раздзел «Серыі артыкулаў» на сайце jw.orgСерии статей JW.ORG. З 2022 г. выпуск часопіса для шырокай аўдыторыі стаў выходзіць раз на год, а выпуск для вывучэння працягвае выходзіць раз у месяцраздзел "Часопісы" на сайце Сведкаў Іеговы

Аспекты веравучэнняў Сведкаў Іеговы, апублікваныя ў часопісе

Большасць змяненняў у веравучэннях Сведкаў Іеговы, звычайна ўпершыню друкуюцца ў артыкулах для вывучэння на кожны тыдзень ў Вартавой вежы. Некаторыя найбольш вядомыя змяненні: 1880 г. Вучэнне аб завяршэнні часу язычнікаў у 1914 гOne Body, One Spirit, One Hope as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13. 1885 г. Асуджэнне тэорыі эвалюцыі, як супярэчнай вучэнням БіблііEvolution and the Brain Age as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13. 1931 г. Назва Сведкі ІеговыA New Name as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13. 1935 г. Вучэнне пра «вялікі натоўп» з 7 раздзела кнігі Адкрыццё, як пра людзей, якія застануцца жыць на зямлі пасля Суднага дняThe Great Multitude as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13. 1939 г. Вучэнне пра палітычны нейтралітэтNeutrality as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13. 1945 г. Вучэнне пра недапушчальнасць гематрансфузіі з пазіцыі апостальскага вучэння кнігі Дзеянні Святых Апосталаў раздз. 15, сц. 29Immuvable for the Right Worship as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13. 1952 г. Увядзенне практыкі выключэння з арганізацыі за амаральныя паводзіныKeeping the Organization Clean // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1952. pp. 131—137. 1962 г. Удакладненне вучэння пра «вышэйшыя ўлады» з Рымлян 13 раздз, сц. 1Subjection to «Superior Authorities»—Why? // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1962. pp. 681—690. 1973 г. Забарона на ўжыванне тытунюKeeping God’s Congregation Clean in the Time of His Judgment // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1962. pp. 336—343. 2013 г. Удакладненне ў разуменне вучэнняў пра другі прыход Хрыста, вернага раба і прытчы пра авечак і казлоўартыкулы «Скажи нам, когда это будет?», «Я с вами во все дни», Иисус кормит многих через немногих і «Кто же верный и благоразумный раб?» з «Вартавой вежы» ад 15 ліпеня 2013 г.. 2015 г. Вучэнне, што не ўсе падзеі, апісаныя ў Бібліі з’яўляюцца прарочымі правобразаміВопросы читателей // Сторожевая башня 15 марта 2015 г.. 2020 г. Апублікавана тлумачэнне, чаму Царом Поўначы з кнігі Езекііля Сведкі Іеговы лічаць сучасную Расію«Северный царь». Кто он сегодня? // Сторожевая башня (выпуск для изучения) май 2020 г. Аб самім вучэнні было аб’яўлена на Рэгіянальным кангрэсе 2018 года.

Цікавыя факты Часам, матэрыял часопіса у некаторых краінах выходзіў у публікацыях пад іншай назвай. Звычайна гэта было звязана з забаронай «Вартавой вежы» ў той ці іншай краіне ў пэўны час. Так на румынскай мове ў канцы 1920-х гадоў часопіс «Вартавая вежа» выдаваўся пад назвамі «Жніво», «Святло Бібліі» і «Світанак», у той жа час на венгерскай пад назвамі «Хрысціянскі пілігрым», «Евангелле» і «Часопіс для тых, хто верыць у кроў Хрыста», а ў 1953—1975 гадах на французскай мове часопіс выдаваўся адзін раз у месяц на шасцідзесяці чатырох старонках пад назвай «Унутраны бюлетэньМАРСЕЛЬ ФИЛЬТО Иегова мне прибежище и сила// Сторожевая Башня 1 февраля 2000 г., с. 29». На рускай мове часопіс выдаваўся пад назвай «Башня стражи» (Вежа варты) і распаўсюджваўся ў СССР як самвыдат надрукаваны на пішучых машынках, міміёграфах і ў падпольных друкарняхЕжегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.113 // Он-лайн библиотека Сторожевой Башни. Пазней назва змянілася на цяперашнюю. Нярэдка беларускамоўныя савецкія крытыкі Сведкаў Іеговы захоўвалі рускую назву часопіса ў сваіх працах на беларускай мовеГл., напр.: Г. А. Марціросаў. Хто такія іегавісты. Мн., 1961. У 2010 г. Раскамнагляд у Расіі ануляваў дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі Расіі друкаванага выдання «Вартавая вежаПриказ Роскомнадзора от 26.04.2010 г. № 268Федеральный список экстремистских материалов. // сайт Министерства юстиции России.». Пазней у 2012 г. рашенне Раскамнагляда пацвердзіў арбітражны судАрбитражный суд подтвердил запрет на распространение в России журналов «Свидетелей Иеговы» // ИА Интерфакс-Религия, 26.12.2012 г.. З таго часу да забароны дзейнасці рэлігійных аб’ядннанняў Сведкаў Іеговы ў Расіі ў 2017 г. матэрыялы Вартавой вежы друкаваліся ў якасці асобных брашур. У БССР часопіс распаўсюджваўся падпольна на рускай ці ўкраінскай мовеПаводле звестак наступных публікацый: Г. А. Марціросаў. Хто такія іегавісты. Мн., 1961; Иеговизм. ред. М. Я. Лянц. Мн.: Наука и Техника, 1981.. На беларускую мову афіцыйна перакладзены асобныя артыкулы з розных выпускаў «Вартавой вежыПублікацыі. Часопісы // Анлайн бібліятэка Вартавой вежы» і неафіцыйна яшчэ некаторыя Артыкулы з штотыднёвага вывучэння Вартавой вежы за 2020 год і Артыкулы з штотыднёвага вывучэння Вартавой вежы за 2021 год.

Гл. таксама Awake! Юрыдычныя аб'яднанні Сведкаў Іеговы

Спасылкі Выданні часопіса за 1986—2023 гг. на рускай мове Выданні часопіса за 1950—2023 гг. на англійскай мове Часопісы «Вартавая вежа» і «Прачніцеся!» на афіцыйным сайце выдавецтва (на рускай мове) // www.jw.org/ru The Watchtower—Published Since 1879 (дэманстрацыйны ролік па зменах дызайна вокладкі часопіса з 1879 г.) // www.jw.org/be Вартавая вежа // www.jw.org/be

Катэгорыя:Міжнародныя часопісы Катэгорыя:Часопісы ЗША Катэгорыя:Сведкі Іеговы Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1879 годзе