Ярэнга () — рака ў Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).
Даўжыня ракі 281 км, плошча вадазбору 5140 км². Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе з сярэдзіны красавіка па чэрвень. Сярэдні расход вады за 23 км ад вусця 48,8 м/с. Замярзае ў кастрычніку, ускрываецца ў канцы красавіка — першай палове мая.
Літаратура
Яренга // Северная энциклопедия = Northern practical dictionary / М. П. Андреев и др. — М.: Европейские издания. — 2004. — С. 1171. — 1196, с., л. цв. ил. : ил., портр.; 27 см + СD-ROM. — ISBN 5-98797-001-6 (в пер.).
Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Басейн Паўночнай Дзвіны