Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Акцябр.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старыцкі (Старчыцкі) сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыца (з 1927 г. Старчыцы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. 27 лютага 1938 года перайменаваны ў Акцябрскі, а цэнтр сельсавета — у вёску Акцябр. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замагільскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года ў складзе Старобінскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1807 чалавек, з іх 96,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1277 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чырвонаслабодскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе