Карані́ (Caroní River // Encyclopaedia Britannica) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у Венесуэле, правы прыток ракі Арынока.

Даўжыня ракі 920 (690) км. Плошча вадазбору 97 000 км². Сярэдні расход вады каля 4800 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Сьера-Пакарайма. Працякае па Гвіянскаму нагор’ю ў напрамку з поўдня на поўнач. Упадае ў Арынока каля горада і порта Сьюдад-Гуаяна. На рацэ вялікая колькасць парогаў і вадаспадаў. Паводкі адбываюцца з мая па кастрычнік. Карані суднаходная на адлегласці 100 км ад вусця.

На рацэ ГЭС Макагуа, Гуры, Францыска-дэ-Міранда.

Літаратура Карони // Энциклопедический справочник «Латинская Америка» / Главный редактор В. В. Вольский. — М.: Советская Энциклопедия, 1979—1982.

Спасылкі Caroní River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Венесуэлы Катэгорыя:Прытокі Арынока