Бары́чавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Барычавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Біжаравіцкі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Біжаравічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Рухчанскага сельсавета Столінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і ТырвовічыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., 9 кастрычніка 1954 года вернуты назадУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 октября 1954 г. О перечислении деревень Тырвовичи и Гривковичи из состава Рухчевского сельского совета, Столинского района, в состав Бижеревичского сельского совета, Пинского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Барычавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску БарычавічыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 640 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 380 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе