Генерал Таварыства Ісуса — афіцыйны тытул галавы Таварыства Ісуса, таксама вядомага як Ордэн езуітаў.
Генерал ордэна абіраецца на генеральнай кангрэгацыі і займае пасаду пажыццёва або да добраахвотнай адстаўкі. Знаходзіцца ў прамым падпарадкаванні рымскага папы і не залежыць ад якіх-небудзь царкоўных структур. Здзяйсняе аднаасобную ўладу ў Таварыстве, падобна да таго, як дзейнічае епіскап у межах падначаленай яму епархіі. У гісторыі Таварыства Ісуса быў 31 генерал. Яшчэ 4 езуіты кіравалі ордэнам у Расійскай імперыі у перыяд яго роспуску (1773—1814).
Падаўляючая большасць генералаў выконвала свае абавязкі да смерці. Падалі ў адстаўку ў сувязі са станам здароўя і ўзростам трое — Пэдра Арупэ (1983), Петэр Ганс Кольвенбах (2008) і Адольфа Ніколас (2016). Дзеючым, 31-ым, генералам Таварыства Ісуса з’яўляецца Артура Соса, абраны 14 кастрычніка 2016 г.
Спіс генералаў Таварыства Ісуса
Ад заснавання ордэна да яго роспуску # Генерал Выява Пачатак Канец Месца нараджэнняСучасная назва і дзяржаўная прыналежнасць Працягласць праўлення (дні) 1 Ігнацій Лаёла Аспейтыа, Іспанія 2 Дыега Лаінэс Альмасан, Іспанія 3 Франсіска дэ Борха Гандзіа, Іспанія 4 Эверард Меркурыян Ля Рош-ан-Ардэн, Бельгія 5 Клаудыа Аквавіва Атры, Італія 6 Муцыа Вітэлескі Рым, Італія 7 Вінчэнца Карафа Неапаль, Італія 8 Франчэска Пікаламіні Сіена, Італія 9 Алесандра Гаціфрэдзі Рым, Італія 10 Госвін Нікель Юліх, Германія 11 Джавані Паала Аліва Генуя, Італія 12 Шарль дэ Наель Брусэль, Бельгія 13 Цірса Гансалес дэ Санталья Арганса, Іспанія 14 Мікеланджэла Тамбурыні Модэна, Італія 15 Франц Рэц Прага, Чэхія 16 Ігнацыа Вісконці Мілан, Італія 17 Луіджы Чэнтурыёнэ Генуя, Італія 18 Ларэнца Рычы Фларэнцыя, Італія
Генеральныя вікарыі і генералы ў Расіі 21 ліпеня 1773 г. Папа Рымскі Клімент XIV выдаў брэвэ Dominus ac Redemptor, якое скасавала Таварыства Ісуса. Паколькі расійская імператрыца Кацярына ІІ забараніла яго абвяшчэнне ў межах сваёй дзяржавы, што не дазволіла касацыйнаму дакументу набыць моц, і нават выступіла апякункай езуітаў, паступова ў Расійскай імперыі замацавалася новая езуіцкая іерархія. На чале ордэна стаў генеральны вікарый. Пасля настойлівых просьбаў расійскага двара ў 1783 г. рымскі пантыфік даў сваю вусную згоду () на існаванне гэтай пасады.
7 сакавіка 1801 г. Папа Пій VІІ сваім брэвэ Catholicae fidei даў афіцыйны дазвол на дзейнасць Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі і на абранне замест генеральнага вікарыя генерала Таварыства Ісуса ў Расіі. Гэта стала першым значным крокам да поўнага аднаўлення Ордэна езуітаў.
# Генеральны вікарый (Генерал)Выява Пачатак Канец Месца нараджэння Працягласць праўлення (дні)- Станіслаў Чарневіч Коўна, Літва - Габрыэль Лянкевіч Полацк, Беларусь - Францішак Караў Орша, Беларусь - Габрыэль Грубер Вена, Аўстрыя - Тадэвуш Бжазоўскі Кёнігсберг, Прусія
Пасля аднаўлення Таварыства Ісуса Булай Sollicitudo omnium ecclessiarum ад 7 жніўня 1814 г. Папа Пій VII аднавіў ордэн ва ўсіх яго правах і прывілеях. Тадэвуш Бжазоўскі ўзначаліў усё Таварыства, але расійскія ўлады так і не дазволілі яму пакінуць межы дзяржавы і заняць сваё належнае месца ў Рыме.
# ГенералВыява Пачатак Канец Месца нараджэння Працягласць праўлення (дні)19 Тадэвуш Бжазоўскі Кёнігсберг, Прусія 20 Луіджы Фортыс Верона, Італія 21 Ян Філіп Ротан Амстэрдам, Нідэрланды 22 Петэр Ян Бекс Схерпэнхёўвел-Зіхэм, Бельгія 23 Антон Андэрледзі Берысаль, Швейцарыя 24 Луіс Марцін Мельгар-дэ-Фернаменталь, Іспанія 25 Франц Вернц Ротвайль, Германія 26 Уладзімеж Ледухоўскі Лосдорф, Австрыя 27 Жан-Батыст Янсэнс Мехелен, Бельгія 28 Педра Арупэ Більбаа, Іспанія 29 Петэр Ганс Кольвенбах Друтэн, Нідэрланды 30 Адольфа Ніколас Вільямур’ель-дэ-Серата, Іспанія 31 Артура Соса - Каракас, Венесуэла -
Спасылкі Jesuit Generals Prior to the Suppression of the Society (1541—1773) The Jesuit Curia in Rome
Катэгорыя:Ордэн езуітаў