Зажэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Зажэвічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна. 31 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мяцявіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Дуплішча, Езавінь, Круты Бераг, Прудзец, Саковічы, Сяножаці)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. З 6 студзеня 1965 года ў Салігорскім раёне. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новацярушскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Абідземля, Загор’е, Красны Бераг, Крываль, Лесаўня, Новая Грамата, Новыя Цярушкі і пасёлак Крываль)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 6 верасня 2007 года ўтвораны пасёлак ЗаазёрныРешение Солигорского районного Совета депутатов от 6 сентября 2007 г. № 40 Об отнесении товарищества индивидуальных застройщиков "Заозерный" к категории сельского населенного пункта и присвоении наименования. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пагосцкага сельсавета з вёскай Цясова, вёскі Саковічы і Язавінь перададзены ў склад Старобінскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 2508 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,0 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1920 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Любанскага раёна