Аленевы грыб, плютэй аленевы (Pluteus cervinus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду сямейства .

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, шэрага або шэра-карычневага колеру, шаўкавістая, звычайна сухая, паласатая па краі. У маладых грыбоў шапка мае форму званочка, потым распасцёртая. Мякаць белая, з пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, тоўстыя. Колер пласцінак спачатку белы, потым яны становяцца ружаватымі ад споравага парашку. Ножка шчыльная, белая з чорнымі валокнамі, часта патоўшчаная каля асновы.

Распаўсюджанне і экалогія Грыб пашыраны ва ўмераных зонах на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Растуць у лясах і садах на пнях і каля іх, гніючых ствалах і галінах лісцевых парод дрэў, пілавінні, на месцах высечак. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені — верасні.

Ядомы грыб. У тундры — ласунак аленяў.

Літаратура

Спасылкі Плютей олений, или плютей бурый, или плютей темно-волокнистый, или олений гриб — Pluteus cervinus (Fr.) Kumm., или Pluteus atricapillus // Экологический центр «Экосистема»™

Катэгорыя:Плютэевыя Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Аўстраліі Катэгорыя:Ядомыя грыбы