Хаміт Шамсутдзінавіч Агліулін(, ; 20 сакавіка 1919 г. — 15 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік палітрука, камандзір аддзялення сапёрнага ўзвода 43-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), старэйшы сяржант.
Біяграфія Нарадзіўся 20 сакавіка 1919 года ў башкірскім сяле Удракбаш (цяпер Благаварскі раён, Башкартастан) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе імя Фрунзэ Благаварскага раёна.
У Чырвоную Армію прызваны ў 1939 годзе Благаварскім райваенкаматам Башкірскім АССР.
З лютага 1943 года на фронце.
15 кастрычніка 1943 года старшы сяржант Агліулін пад моцным агнём праціўніка з групай разведчыкаў і мінёраў пераправіўся праз раку Дняпро у раёне гарадскога пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларусі. Прымаў удзел у захопе, ўтрыманні і пашырэнні плацдарма на правым беразе. У цяжкія моманты бою перавозіў боепрыпасы для ўсяго падраздзялення. Загінуў у тым баі на правым беразе Дняпра ў двух кіламетрах паўднёва-ўсход ад Лоева. Пахаваны ў брацкай магіле на месцы баёў.
Званне Героя Савецкага Саюза старэйшаму сяржанту Агліулінуну Хаміту Шамсутдзінавічу прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года.
Памяць
Імем старэйшага сяржанта Хаміта Шамсутдзінавіча Агліуліна названы вуліца і школа ў вёсцы Удракбаш Благаварскага раёна Башкартастана.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (30.10.1943) Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі (15.10.1943)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны