Прата́саўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рассвет.
Гісторыя Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пратасы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Азямлянскага і Раманішчанскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў. 15 кастрычніка 1976 года скасавана вёска НівішчыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).. 20 чэрвеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет, у склад Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Воземля, Ратміравічы і пасёлак Ратміраў)Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829)..
У склад сельсавета да 1976 года ўваходзіла вёска Нівішчы (у наш час не існуе).
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1385 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 993 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе