Кіселяве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Кісялёўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хабовіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.. У 1973 годзе ў склад Дзівінскага сельсавета перададзены вёскі Руховічы і ХабовічыРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2714 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,6 % — беларусы, 4,5 % — украінцы, 3,5 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 2632 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе