Імя Мікалай досыць часта ўжывалася ў родзе Радзівілаў. Яго насілі:* Мікалай Радзівіл Стары (?—1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзея, канцлер вялікі літоўскі і віленскі ваявода з 1492 года, кашталян троцкі, намеснік наўгародскі, белзскі і смаленскі. Мікалай Радзівіл (каля 1470—1521) — канцлер вялікі літоўскі, падчашы вялікі літоўскі, ваявода віленскі. Сын Мікалая Старога. Мікалай Радзівіл (каля 1492—1529/30) — біскуп жамойцкі. Сын Мікалая. Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, князь, бацька Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі. Мікалай Радзівіл Руды (1512—1584) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі гетман літоўскі (1553—1566, 1576—1584), вялікі канцлер літоўскі (1566), ваявода троцкі. Мікалай Радзівіл (каля 1546 — 1589) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода новагародскі. Сын Мікалая Радзівіла Рудога. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549—1616) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, князь, сын Мікалая Радзівіла Чорнага. Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун (1547—1603) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, кашталян троцкі, гетман польны літоўскі, вялікі падчашы літоўскі, староста кокенгаўзенскі, салецкі, жыжморскі, барысаўскі. Сын Мікалая Радзівіла Рудога. Мікалай Фаўстын Радзівіл (1688—1746) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода новагародскі, князь, сын Дамініка Мікалая Радзівіла. Мікалай Радзівіл (1746—1795) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч, палкоўнік літоўскіх войскаў, староста радашковіцкі.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Мікалай Радзівіл · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.