Беларуска-лівійскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Лівіяй, якія былі ўсталяваны ў 1992 годзе.

Лівійская Джамахірыя Гісторыя У 2000 годзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з лівійскім лідарам Муамарам Кадафі. Гэта была першая сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. У гэтым жа годзе Лівія і Беларусь падпісалі міжурадавае пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У 2001 годзе быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне нафтахіміі і прамысловасці.

У 2008 годзе, у сувязі з прыездам Кадафі ў Мінск, былі праведзены перамовы кіраўнікоў дзяржаў, а таксама падпісаны шэраг дакументаўБеларусь и Ливия подписали ряд соглашений в ходе визита М.Каддафи в Минск — gomel.today, 3 ноября 2008.

Гандаль За студзень—люты 2004 года тавараабарот дзвюх дзяржаў склаў 9,5 млн долараў. Асновай з’яўляліся пастаўкі з Беларусі. У Лівію ішлі дарожная тэхніка, аўтапагрузчыкі, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння, запчасткі і шыны. Пастаўкі ў Беларусь склалі толькі 3,2 тысячы долараў. Эканамічнае супрацоўніцтва У 2001-м у Беларусі ўзнікла прадпрыемства з лівійскім капіталам — «Белінвестбанк». Адначасова Лівійскі знешні банк стаў акцыянерам «Транстбанка» і «БелСела». 14 снежня 2003 было заснавана сумеснае беларуска-лівійскае прадпрыемства ТАА «Прамысловая група EWCO». Яе заснавальнікамі ад Беларусі сталі «Інфабанк», «Белметалэнерга» і «МАЗ-МАН», а ад Лівіі — Генеральная прамысловая кампанія, Арабская прамысловая кампанія, Лівійская нацыянальная кампанія па вытворчасці шын і акумулятараў «Аман». Меркавалася, што прадпрыемства арганізуе ў Лівіі зборку беларускай трактарнай тэхнікі, перапрацоўку шын, рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчасцяў, стварэнне сэрвісных цэнтраў па рамонце тэхнікіАльмаграви А.'' Сотрудничество между Ливийской Джамахирией и Республикой Беларусь.

Паветраныя зносіны У сакавіку 2009 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які тычыцца паветраных зносін паміж Беларуссю і Лівіяй. У адпаведнасці з праектам пагаднення, авіяпрадпрыемствам, прызначаным бакамі, прадастаўляецца права на падставе дазволаў здзяйсняць палёты праз тэрыторыю дзяржавы іншага боку без пасадкі альбо з пасадкамі ў камерцыйных або некамерцыйных мэтах. Дакументам таксама рэгулююцца іншыя пытанні арганізацыі паветраных зносін паміж дзяржавамі, у прыватнасці выпадкі анулявання, абмежавання і прыпынення дзеяння дазволаў на выкананне палётаў, вызвалення ад мытных пошлін, падаткаў і збораў, прынцыпы эксплуатацыі дагаворных ліній, асновы сістэмы авіяцыйнай бяспекі. Таксама паведамілі, што на правядзенне перамоў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны міністр транспарту і камунікацый Уладзімір Сасноўскі. Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Лівіяй ў галіне грамадзянскай авіяцыі.

Ваеннае супрацоўніцтва

16 снежня 2009 года падчас афіцыйнага візіту ў Трыпалі беларускай вайсковай дэлегацыі пад кіраўніцтвам міністра абароны Юрыя Жадобіна быў заключаны пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. Пераймаць вопыт на вучэнні «Захад-2009» у Беларусь прыязджаў малодшы сын Кадафі, Хаміс, камандзір элітнага падраздзялення спецназа Лівіі. У чэрвені 2010 года лівійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэннях з беларускай 11-й асобнай механізаванай брыгадай са Слоніма, якія праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі.

Падзеі 2011 года

Падчас грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў Лівіі ў 2011 годзе, Рэспубліка Беларусь стала адной з нямногіх краін, якія асудзілі дзеянні блока НАТА. Прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Беларусі заявілі: «Бамбардзіроўкі тэрыторыі Лівіі выходзяць за рамкі рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 1973 і парушаюць яе галоўную мэту — забеспячэнне бяспекі мірнага насельніцтва. Рэспубліка Беларусь заклікае дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у ваеннай аперацыі, неадкладна спыніць ваенныя дзеянні, якія прыводзяць да чалавечых ахвяр. Урэгуляванне канфлікту з’яўляецца ўнутранай справай Лівіі і павінна ажыццяўляцца толькі лівійскім народам без ваеннага ўмяшанне звонку».

Даведаўшыся пра забойства Муамара Кадафі, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнаеЛукашенко об убийстве Каддафи (Видео на Youtube): «Здзейснена агрэсія, забіта кіраўніцтва краіны, не толькі Муамар Кадафі. Прытым, як забіта? Ну, застрэлілі б, у баі загінуў бы чалавек. Дык гэта ж з дапамогай спецслужбаў (не думайце, што яго, кіраўніка дзяржавы, пацаны затрымалі. Як яго ахоўвалі, вы ведаеце), захоп кіраўніка краіны ажыццявілі натаўскія спецпадраздзяленні. Над ім здзекаваліся, стралялі, параненага гвалтавалі, выкручвалі і ламалі рукі, а потым закатавалі. Горш, чым фашысты ў свой час».

Мінск не прызнаў Нацыянальны пераходны савет, які прыйшоў на змену зрынутаму ўраду.

Таксама паведамлялася аб прысутнасці ў Лівіі ваенных інструктараў і наймітаў з Беларусі ў перыяд грамадзянскай вайны (яшчэ да пачатку грамадзянскай вайны, па звестак ад беларускага пасольства, у краіне прысутнічалі да 500 ваенных спецыялістаўНа стороне Каддафи воюют белорусские партизаны — Комсомольская правда, 6 апреля 2011).

Пасля 2011 года Пасля звяржэння Кадафі беларуска-лівійскія сувязі значна аслабелі, аднак абедзве дзяржавы ўсё яшчэ спрабуюць падтрымліваць кантакты адзін з адным. У чэрвені 2012 года холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» пачала пастаўляць сваю прадукцыю ў Лівію. У маі 2013 года ў Рэспубліку Беларусь прыбыла група з 300 лівійскіх грамадзян, у асноўным вайскоўцаў, якія прайшлі курс рэабілітацыі. З пачатку 2011 года каля 1500 вайскоўцаў з Лівіі прайшлі лячэнне ў Беларусі. У перыяд з 2013 па 2014 гг. з Беларусі ў аэрапорт Трыпалі было здзейснена 15 рэйсаў, якія даставілі 3000 тон боепрыпасаў для патрэб Лівійскай нацыянальнай армііLibya needs international maritime force to help stop illicit oil, weapons – UN experts. У снежні 2014 года пасольства Беларусі ў Лівіі было закрыта з-за абвастрэння сітуацыі ў краінеО закрытии Посольства Беларуси в Ливии Сайт МИДа РБ. Каля шасці раніцы 27 жніўня 2020 года група з парадку 30 прыхільнікаў урада нацыянальнай згоды Лівіі і нанятых беларускіх грамадзян штурмавала будынак пасольства краіны ў Мінску, які прадстаўляў улады ўсходу Лівіі пад кіраўніцтвам маршала Халіфа Хафтара. Быў збіты дыпламат Мухамад ІстэйтаВ Минске около 30 человек напали на посольство Ливии. У маі 2021 года паведамлялася, што Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат адправіў сваю першую партыю канцэнтраванага малака ў ЛівіюРогачевский МКК отгрузил первую партию продукции в Ливию // БелТА, 12 мая 2021. 24—25 мая 2025 года беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Віктарам Каранкевічам (у складзе: міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў і іншыя) наведала з працоўным візітам Бенгазі, які знаходзіцца пад кантролем Лівійскай нацыянальнай арміі начале з фельдмаршалам Халіфам Хафтарам. У ходзе візіту ў горадзе было адкрыта консульства Беларусі, які беларускі бок назваў «Домам Беларусі».

Гл. таксама Адносіны Беларусі з краінамі Афрыкі

Крыніцы

Спасылкі Адносіны Рэспублікі Беларусь з краінамі Азіі і Афрыкі на сайце МЗС РБ

Лівія Катэгорыя:Знешняя палітыка Лівіі