Крыўля́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Крыўляны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глыбокаўскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глыбокае. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Крыўлянскі, цэнтр перанесены ў вёску КрыўляныУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Мацеевіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Пруск і Якаўчыцы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна. 13 кастрычніка 1961 года ў склад сельсавета з Якаўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Багны, Баляўшчына, Вялікія Сяхновічы (з крухмальным заводам), Грыцэвічы (з канторай нарыхтоўкі жывёлы), Карды, Мацеевічы, Новыя Дворы, Семенаўцы, у склад Якаўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Мацясы, Пруск, Свішчы, Стаўпы, ЯкаўчыцыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кобрынскага раёна. 4 студзеня 1965 года ў склад сельсавета са Сцяпанкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Арэпічы, Вярхі, Налезнікі, Рэчыца і Селішчы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)., якія 31 сакавіка 1965 года вернуты ў склад Сцяпанкаўскага сельсавета Брэсцкага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Якаўчыцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Малыя Якаўчыцы, Мацясы, Свішчы, Стаўпы).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1362 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 87,4 % — беларусы, 8,1 % — украінцы, 3,2 % — рускія, 0,6 % — палякі; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 1765 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Камянецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе