Міхась Кожыч ( — ) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, адзін з кіраўнікоў падпольнага Саюзу вызвалення Беларусі ў Навагрудку ў 1946 г. Мянушка «Дубовы». http://www.slounik.org/154826.html Біяграфія Міхася Кожыча

Біяграфія Нарадзіўся 22 снежня 1924 г. у в. Паўберг Навагрудскага павета, Польшча. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну скончыў курсы для настаўнікаў у Навагрудку. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы Паўберг, пакуль у 1944 г. савецкія партызаны не спалілі школу. Пасля працаваў у паліклініцы ў Навагрудку, але летам таго ж года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Вісленскім плацдарме, фарсіраваў Одэр, быў цяжка паранены.

У 1946 г. уступіў у Саюз вызвалення беларусі, створаны па ініцыятыве Генадзя Казака, сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Міхась Кожыч стаў адным з кіраўнікоў арганізацыі, узначальваў Арганізацыйны аддзел. Арганізацыю выдалі правакатары, і пад канец мая 1947 г. савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, сам Міхась Кожыч быў арыштаваны 30 мая. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераўhttp://www.slounik.org/154980.html. Міхась Кожыч атрымаў 10 гадоў лагераў.

Пасля вызвалення працаваў будаўніком. Разам з сям’ёй вярнуўся з Казахстана ў Беларусь у 1960-х, жыў у Навагрудку.

У апошнія гады цяжка хварэў, быў прыкаваны да ложка. Памёр 23 кастрычніка 2013 г. Ён быў апошнім жыючым сябрам Саюза вызвалення Беларусі. Не быў реабілітаваны.

Літаратура Сяргей Ёрш, Саюз Вызваленьня Беларусі 1946—1947 гг., Слонім — Мінск 2005 Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3 Клыкоўская Ц. Жыццё за імгненні: да 50-годдзя Саюзу Вызвалення Беларусі // Беларуская маладзёжная. 1996, № 2 (69), студзень.

Гл. таксама Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Члены Саюза вызвалення Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай незалежніцкай партыі