Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель (,  — , ) — беларускі савецкі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1969). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980). Ганаровы прафесар БДСГА (1995).

Біяграфія

Скончыў БСГА ў 1931 годзе.

Накіраваны ў распараджэнне Наркамзема БССР старшым інспектарам-эканамістам спецаддзела. У 1932—1936 гг. вучоба ў аспірантуры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі.

У 1936-41 загадчык кафедры Пермскага сельскагаспадарчага інстытута.

У 1942—1943 начальнік палітаддзела Ардынскай МТС Молатаўскай вобласці, с 1943 года начальнік сельскагаспадарчай групы штаба Маскоўскай ваеннай акругіГорфинкель, Израиль Шмерович (доктор экономических наук ; 1910—2006) .

З 1945 загадчык кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, дэкан мехфака, экфака, земфака, з 1978 года прафесар БСГА.

Пад яго кіраўніцтам 37 навуковых супрацоўнікаў сталі кандыдатамі эканамічных навук Горфинкель Израиль Шмерович. В кн.: Лившиц, В.М. Цыганов, А.Р. авт.-сост. История в биографиях. Могилёв: 2005. С.14-15.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш за 120 навуковых і вучэбна-метадычных прац па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці у тым ліку 12 манаграфій і вучэбнікаў. Ім створана навуковая школа эканамістаў-аграрнікаў.

Працы па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Адзін з аўтараў дапаможнікаў «Практыкум па эканоміцы, арганізацыі і планаванню сельскагаспадарчай вытворчасці» (1974) і «Планаванне аб’ёму і структуры вытворчасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах міжгаспадаркавай кааперацыі» (1980).

У сеці

Ліўшыц, Уладзімір. "Я учился у Израиля Шмеровича Горфинкеля!"// https://horki.info/news/13971.html

Бібліяграфія Обоснование севооборотов в колхозах БССР. 2 издания Минск: 1955, 1958. Перспективный план развития колхоза. — Минск: 1963. Планирование структуры производства в колхозах. — Минск:1965. Практикум по экономике, организации и планированию сельскохозяйственного производства — Минск: 1974 (у суаўт.). Планаванне аб’ёму і структуры вытворчасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах міжгаспадарчай кааперацыі: — Мінск, 1980. Организация производства на сельскохозяйственных предприятиях : учебник . — Минск: 1997 (у суаўт.). Научные основы организации производства на сельскохозяйственных предприятиях.2 издания. Горки: 2002,2004.

Узнагароды ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971) ордэны «Знак Пашаны» (1961, 1966) тры Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БСС. 10 медалёў СССР і Рэспублікі Беларусь

Літаратура

Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века : персональный состав, направления исследований и научные результаты : сборник / Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси. — Минск: Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси, 2006. — 201 с. Гарфінкель Ізраіль Шмеравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мінск, 2004. — Т. 18. — Кн.1. — С. 350. Гарфінкель Ізраіль Шмеравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 548. Горфинкель Израиль Шмерович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители Цыганов А. Р., Лившиц В. М.; БГСХА. — Могилев,2005. — С. 14-15. Горфинкель Израиль Шмерович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информ.-справочный указ. — Горки, 1999. — С. 91. Гусаров, В. Г. Призвание — экономист : [к 105-летию со дня рождения И. Ш. Горфинкеля] / В. Г. Гусаров, А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, [и др.] // Вестник БГСХА. — 2015. — № 2. — С. 183—184. Лившиц, В. М. Призвание — экономист (о И. Горфинкеле) // Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела / В. М. Лившиц. — Горки — Нацрат Илит, 2012. — С. 140—146. Гринберг С. Г. , Лившиц В. М. Вклад профессора Белорусской гос. с.х. академии И.Ш. Горфинкеля в развитии агроэкономической науки. Романовские чтения -14. Материалы международной научной конференции.Могилёв:2020. С.30-31.

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Дэканы землеўпарадкавальнага факультэта БДСГА