Клю́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Клюкаўка.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дзевінскі сельсавет у складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дзевіна. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клюкаўка, сельсавет перайменаваны ў Клюкаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Багушэўскага раёна, з 20 студзеня 1960 года — у складзе Аршанскага раёнаБАГУШЭЎСК (НАРЫС ГІСТОРЫІ, ЭКАНОМІКІ І КУЛЬТУРЫ). На 1 студзеня 1974 года ў складзе Клюкаўскага сельсавета 12 населеных пунктаў. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Стайкаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Сармацк, Слабада і Чарняўскія)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Высокаўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацк, Сафіёўка і Сімахі), Арэхаўскага (4 населеныя пункты: вёскі Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына) і Межаўскага (2 населеныя пункты: вёскі Слабада і Чарняўскія) сельсаветаўРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 543 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 94,1 % — беларусы, 4,6 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Арэхаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе