Францішак Любавіцкі (, ; 16 лістапада 1724, Падляшша — 22 снежня 1801, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Біяграфія
Уступіў у Таварыства Ісуса 15 жніўня 1744 г. у Вільні. У Пінскім езуіцкім калегіуме вывучаў тэалогію і ў 1753 г. быў высвечаны на ксяндза. Місіянер у Лагішыне (1757—1758), прэфект школ у Слуцку (1760—1760), прэфект школ (1762—1764) і рэктар (1771—1773) Мінскага езуіцкага калегіумаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Пасля агалошвання касацыйнага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) выехаў у Расійскую імперыю, дзе Ордэн езуітаў працягнуў сваю дзейнасць. У 1776 г. ізноў уступіў у Таварыства ісуса і ў 1782 г. браў удзел у І Полацкай генеральнай канрэгацыіИнглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 130.. Магістр (кіраўнік) навіцыяту пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1782—1783)Catalogus Personarum Societatis Jesu in Alba-Russia A.D. 1783. . Асістэнт генеральнага вікарыя Таварыства Ісуса (1783—1801) і адначасова рэктар Дынабургскага езуіцкага калегіума (1784—1792) і правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса (22 лютага 1786 — 22 лютага 1789)Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 133..
Літаратура Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Пінскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума