Тадэвуш Францішак Агінскі ( — , Маладзечна) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, пісар вялікі літоўскі (1737—1744), кашталян троцкі (1744—1770), ваявода троцкі (1770—1783).

Быў старостам ашмянскім (з 1739)Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DIG, Warszawa, 2004, s.300.

Біяграфія Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх. Меў братоў Ігнацыя і Станіслава Ежы.

У 1733 годзе падпісаў элекцыю Станіслава Ляшчынскага і выступіў у яго абарону. Пазней у 1736 года вызнаў уладу Аўгуста Саксонскага. Актыўны ўдзельнік соймаў, яго прамовы выйшлі ў друку. Маршалак Гарадзенскага сойма (5 кастрычніка — 19 лістапада 1744). Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста, быў членам Пастаяннай Рады (1776—1778).

Збудаваў палац у Маладзечна, дзе ўладкаваў уласную рэзідэнцыю. Пры палацы была багатая бібліятэка і мастацкая галерэя.

У шлюбе з Ізабелай з Радзівілаў меў сыноў Андрэя і Францішка Ксаверыя. Другі шлюб (1763) з Ядвігай Тэрэзай з Залускіх быў бяздзетным.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Тадэвуш Францішак Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ашмянскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай